21 лютага ў Прыбалавіцкай СШ прайшоў Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? І сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову. А яна ў нас мілагучная, непаўторная, старажытная, адметная і незвычайная. Вось і Прыбалавіцкая школа далучылася да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы: гучалі мелодыі беларускіх песень, танцы ў беларускім нацыянальным адзенні. Таксама настаўнікі, навучэнцы, госці прынялі ўдзел у акцыі «Маё любімае слова па-беларуску», у цёплай атмасферы вялася гутарка на роднай мове. Было вельмі прыемна пачуць ад людзей рознага ўзросту дарагія іх сэрцу беларускія словы. Дык ведайце, паважайце і размаўляйце на роднай мове!



