Вось і люты мінуў,
Выканаўшы сваё прызначэнне,
Шчыра сняжком сыпануў —
І маразам не даў паслаблення.
Ды на парозе ўжо сакавік,
Хоць і не парадуе ручайкамі,
Але сонца промні пашле
напрамік
І сустрэне свята разам з намі.
А яно прыходзіць напрадвесні,
Калі шчэ не чаруе пошчак
салаўя.
І вельмі мала цёплых дзён
вясенніх,
Толькі прачынаецца зямля.
Не радуюць туманы золкія
Ды непрыглядная слата,
Часам вятры, халодныя і
Колкія — здаецца,
не спяшаецца вясна.
Але яна не за гарамі,
Ужо ўступае ў правы свае,
Радасць і ўсмешкі падзеліць
з намі
І настрой ніяк не сапсуе.
З нашым святам спяшаюся
павіншаваць,
Здароўя, міру і жаночага шчасця
пажадаць.
Святлана Мядзведзева