Гэты звычай, распаўсюджаны сярод беларускага народа, захоўвае ў сабе шмат таямніц і сімвалічных значэнняў.
Сёння абрад «Чырачка» прайшоў у Тонежы і карэспандэнты газеты «Светлае жыццё» спыталі ў гасцей свята: «Якія ўражанні выклікаў абрад?»
Таццяна Скарабагатая:
— Сёння я ўпершыню пабывала на такім свяце, але шмат чула пра яго. Мяне ўразіла ўсё, што адбывалася тут: і песні, і карагоды, і гара, і прыгажосць края. Прысутничае атмасфера яднання і весялосці. Абавязкова вярнуся сюды зноў.
Лідзія Случыч:
— Свята “Чырачка” застанецца ў маіх думках назаўжды. Больш за ўсё мне спадабалася катацца з гары, частавацца смачнай ежай і нацыянальныя стравамі, прыгатаваныя мясцовымі жыхарамі. Здаецца, што мы зараз знаходзімся ў той час, калі жылі нашы бабулі і дзядулі, калі яны былі маленькія. Спадзяюся пабываць яшчэ тут не адзін раз.
Валянціна Грудніцкая:
— Мне падабаюцца такія святы, я заўжды з радасцю наведваю падобныя мерапрыемствы. Яны здзіўляюць мяне сваёй самабытнасцю. Вельмі добра, што ўдзел прынімаюць і дзеці ў такіх святах.
Кацярына ЮНІЦКАЯ.
Фота Аляксандра ШАПАРДА.