185 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

0
63

185 гадоў з дня нараджэння Францішка Багушэвіча

Сярод Купалы, Коласа, Барадуліна, Гілевіча, Багдановіча, Цёткі ганаровае месца займае Фpaнцiшaк Бaгyшэвiч. Ён кароль эпохі Адраджэння беларускай мовы.

Знакамітае: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не памёрлі…» належыць менавіта яму. Пішу зараз гэтыя словы і ад гонару за наша роднае, блізкае слова мурашкі па целе.

Францішак Багушэвіч —  беларускі паэт, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.

Нapaдзiўcя Францішак Багушэвіч 21 сакавіка 1840 года ў фaльвapкy Cвipaны, Biлeнскі ўезд, Літоўска-Віленская губерня, Расійская імперыя (цяпер Віленскае раённае самакіраванне, Літва) y cям’i збяднeлaгa двараніна.

Пачатковую адукацыю Францішак атрымаў у Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1861 годзе.

У тым жа годзе паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Але праз два месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях.

Вярнуўся на радзіму, некаторы час працаваў настаўнікам у сяленні Доцішкі, прымаў удзел у  паўстанні 1863—1864 гадоў, быў паранены, хаваўся, пераехаў на Украіну, паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй (Чарнігаўская вобласць, Украіна), працаваў судзебным следчым (Украіна, Расія).

У 1884 годзе вярнуўся ў Вільню і пачаў працаваць адвакатам, дзе яго галоўнымі кліентамі былі сяляне і гарадская бедната.

Яшчэ ў Доцішках Францішак Багушэвіч пазнаёміўся з Янам Карлавічам — у дальнейшым вядомым мовазнаўцам, фалькларыстам і этнографам, які часта наведваў бацькоўскі маёнтак Падзітва, што непадалёку ад Доцішак.

Сям’я Крушэўскіх, дзе Францішак Багушэвіч лячыўся пасля ранення ў час паўстання, дапамагла яму вярнуцца ў Вільню.

Нялёгкую службу ў Віленскай судовай палаце Францішак Багушэвіч спалучаў з актыўнай літаратурнай і публіцыстычнай дзейнасцю.

У 1886—1891 гг. ён супрацоўнічаў у часопісе «Край».

Выдаў за мяжой некалькі кніг: апавяданне «Тралялёначка», зборнік вершаў «Смык беларускі» пад псеўданімам Сымон Рэўка з-пад Барысава (1894 г.), другое выданне «Дудкі беларускай» (1896 г.)

Беларускага паэта і вучонага Яна Карлавіча звязвалі не толькі гаспадарчыя справы. Вучоны ўважліва сачыў за літаратурнымі крокамі Фpaнцiшка Бaгyшэвiча, садзейнічаў яго творчай працы, дапамагаў выдаваць кнігі за мяжою. У ліпені 1891 г яны разам ездзілі на з’езд прыродазнаўстваў у Кракаў, дзе ў гэты час друкаваўся зборнік вершаў Фpaнцiшка Бaгyшэвiча

«Дудка беларуская» (выдадзены пад псеўданімам Мацей Бурачок).

Яшчэ раней (відаць, у 1887 г.) Я.Карловіч пазнаёміў беларускага паэта з пісьменніцай Элізай Ажэшкай. Па яго э прапанове Фpaнцiшaк Бaгyшэвiч узяўся за складанне слоўніка беларускай мовы.

Аднак матэрыяльнае становішча паэта па-ранейшаму было цяжкім: даводзілася бясконца звяртацца з просьбай Я.Карловіча, шукаць працы па сумясціцельству. Усё гэта перашкоджвала творчай дзейнасці, маральна прыгнятала яго.

Летам 1897 г. Фpaнцiшaк Бaгyшэвiч прыняў удзел у падарожжы на лодках па Віліі і ў дарозе захварэў. Прыйшлося ў 1898 ш пакінуць Вільню і пераехаць у Кушляны. Там паэт працягваў працу над слоўнікам беларускай мовы, а ў сакавіку 1899 г здаў у Віленскую губернскую друкарню зборнік “Беларускія апавяданні Бурачка”, на якіх наклала сваю драпежную руку царская цэнзура, падрыхтаваў да друку трэцюю кнігу вершаў “Скрыпачка беларуская, лёс якой застаўся невядомым.

Але хвароба не адступала: спачатку хвароба нырак, а потыі туберкулёз. Давялося ў 1898 г пакінуць Вільню і пераехаць у Кушляны (ужо адзначала).

Пaмёp Фpaнцiшaк Бaгyшэвiч 15 кpacaвiкa 1900 г. y Kyшлянах, пaxaвaлі яго18 красавіка ў мястэчку Жyпpaны. 

Праводзілі паэта ў апошнюю дарогу сяляне з навакольных вёсак, а таксама віленскія сябры і калегі. Былі вянкі з сялянскімі вышыванымі ручнікамі замест чорных жалобных істужак. На адным быў надпіс на беларускай мове: “Змоўклі песні тыя, што іграў на дудцы”.

Па творчасці Фpaнцiшка Бaгyшэвiча я папрасіла выказацца некаторых сваіх калег:

Бандарэнка Ганна Леанідаўна адзначыла, што ў многіх сваіх творах паэт паказаў абдзеленага пры адмене прыгоннага права селяніна, якога абдзірае казна, крыўдзіць суд і царскія чыноўнікі. Гэта перш за ўсё вершы “У астрозе”, вершы “Гора”, “Смык”, “Бог не роўна дзеле” (галеча і багацце), “Ахвяра” (ідэал чалавека, да якога павінен імкнуцца кожны), цыкл “Песні”. Гучаць і матывы нацыянальнага адраджэння, Фpaнцiшaк Бaгyшэвiчвыступае і ў абарону роднага слова – чалавечага. Гэта ў першую чаргу ў прадмове да зборніка “Дудка беларуская, “Сведка”, “Ляснік”, “Дзядзіна”.

У вершы “Быў у чыстцы” (гучыць тэма равенства ўсіх перад Богам), паэт першы загаварыў пра існаванне беларускай нацыі, пра народную долю, Радзіму, бяспраўе сялян, крытыкуе сямадзяржаўе. Творы Фpaнцiшка Бaгyшэвiча напоўненныя сацыяльным і філасофскім зместам, аўтар шырока выкарыстоўвае народныя песні, казкі, прымаўкі і прыказкі.

У селяніне бачыў не толькі пакрыўджанага лесам і прыгнечанага мужыка, а чалавека, які крытычна глядзіць на свет (асабліва ў вершы “У астрозе”).

Ото ж і завуць і мяне на той суд,

Вучыць шанаваць і начальства, і кнут,

І слуп, што гніець, стаячы ля дарог,

Бо начал, кнут і слуп то даў Бог!

Я пацікавілася ў настаўніцы роднай мовы і літаратуры, у маёй калегі, школы №2 г.п. Лельчыцы Ліпскай Любові Пятроўны, як вучні 9 класа ўспрынялі Прадмову Фpaнцiшка Бaгyшэвiча да зборніка “Дудка беларуская”.

Любоў Пятроўна адзначыла, што вучні вылучалі найбольш важныя моманты і прапанавалі іх на цытаты. Перш за ўсё звярнулі ўвагу на пяшчотны і такі сардэчны зварот аўтара да беларусаў. Прапаную чытачам усе гэтыя моманты:

-Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвярую працу сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую мы самі, да і не адны мы, а ўсе людзі цёмнай “мужыцкай” завуць, а завецца яна “Беларускай”. Я калісь думаў, што мова наша – мужыцкая” мова і толькі таго”

Але пераканаўся, як навучылі мяне чытаць, пісаць, што мова наша ёсць такая ж панская і людская, як і французкая, альбо нямецкая, альбо іншая якая.

Наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам. Ці ж ужо нам канечне толькі на чужой мове чытаць і пісаць можна.

Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але наперш трэба знаць сваю. Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек прад сканчаннем, катораму мову займае, а потым і зусім замёрлі.

Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі! Пазнаюць людзей уі па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе, ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы. (Мацей Бурачок).

Паведамленне Веры Станіславаўны Шур, настаўніцы роднай мовы і літаратуры Лельчыцкай сярэняй школы №2.

-Адным з самых яркіх твораў Фpaнцiшка Бaгyшэвiча з’яўляецца паэма “Кепска будзе”. Дзесяцікласнікі з вялікай цікавасцю чытаюць гэты твор. Са спачуваннем адносіцца да галоўнага героя, якому з самага маленства спадарожнічаюць гора і няўдачы. Хлопчык застаўся сіратою. Але яму пашчасціла трапіць у сям’ю добрых людзей, а таму расце працавітым і спагадлівым.

Падабаецца вучням, што аўтар у тэме не прыхарошвае, а паказвае рэальную неабароненнасць чалавека перад сістэмай у сцэне, дзе галоўны герой спрабуе заступіцца за айчыма перад асесарам.

Аліндарка для вучняў – добры прыклад сумленнасці, працавітасці, стараннасці, свабодалюбства. Твор вычыць ніколі не страчваць надзеі на шчаслівую будучыню. Лёс Аліндаркі сімвалізіруе лёс Беларусі. Кожны радок паэмы прасякнуты спадзяваннем, што родная старонка набудзе лепшую долю.

З вялікай сімпатыяй вучні аналізуюць вобраз айчыма. Ён, звычайны селянін, дабіваецца вызвалення з турмы Аліндаркі, носьбіт такіх якасцяў як справядлівасць, настойлівасць. Карацей, сапраўдны праведнік.

Мяне як настаўніцу вельмі радуюць, цешаць добрыя думкі маіх вучняў, калі ўжо перагорнутыя апошнія старонкі твора.

Аліндарка і айчым – добры прыклад для нас, гэта “людзі Божыя”, што значыць маюць прывычную веру ў дабро, чалавечнасць у сапраўды нечалавечных умовах.

Ушанаванню памяці Фpaнцiшка Бaгyшэвiча прысвяціла сваё паведамленне Л.А.Шруб.

У 1958 г. у Журпанах (Ашмянскі раён, Гродненская вобласць) Фpaнцiшку Бaгyшэвiчу (скульптар Азгур) устаноўлены помнік. 22 сакавіка 1970 г у тых жа Журпанах з’явіўся музей Ф.К.Бaгyшэвiча. Музей – сядзіба Фpaнцiшка Бaгyшэвiча “Кушляны” (Смарганскі раён, Гродненская вобласць), філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, размешчаны ў доме, пабудаваным Багушэвічам у 1896 г., з’яўляецца помнікам сядзіба-паркавай архітэктуры ХІХ стагоддзя. Літаратурная частка музея размешчана ў рох залах. Тут маюцца першыя зборнікі паэта “Дудка беларуская”, Смык беларускі”, аўтографы і фотаздымкі рукапісаў, фотаздымкі і рукапісы твораў і пісьмы Фpaнцiшка Бaгyшэвiча.

17 мая 2000 г. у гонар свята 160-годдзя з Дня нараджэння паэта рашэннем Мінгарвыканкама бібліятэцы №14 “Юнацтва” у Мінску (Фрунзенскі р/н) было прысваена імя Фpaнцiшка Бaгyшэвiча, а на будынку бібліятэкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульптар – А.Бацвінёнак).

6 верасня ў гарадскім парку Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Ф.Багушэвічц (скульптары Леў і Сяргей Гумілеўскія), на помніку словы: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. Гэта было памеркавана да ХVI Дня пісьменнасці беларускай мовы.

19 сакавіка 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурно-дакументальнай экспазіцыі “Бласлаўлёныя Кушляны” Ф.Багушэвіча”. тут прадстаўлены рэчы сям’і пісьменніка, радаслоўная, рарытэты выданняў твораў, і бясконцыя пейзажы кушлянскіх вугалкоў і фотаздымкі майстроў. У гонар Ф.Багушэвіча названа плошча ў Мінску.

У скульптурнай кампазіцыі “Кніга беларуская” на каменных старонках увекавечана вядомая цытата: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”.

А на пытанне, дзе ж цяпер Беларусь, Ф.Багушэвіч адказваў: “Там, братцы, яна, дзе наша мова жыве!”.

Імя Ф.Багушэвіча прысвоена краяведчаму музея ў Ашмянах, сярэдняй школе ў аграгарадку Журпаны (Ашмянскі р/н, Гродненская вобласць, Беларусь.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: