На Саракі прылятаюць з-за мора шпакі

0
40

На Саракі, 22 сакавіка, у аграгарадку Баравое адбылося свята, якое адзначае прыход вясны.

Гэта добрая старажытная традыцыя, якая сабрала дарослых і дзяцей, што з нецярплівасцю чакалі цікавага і незвычайнага.

Добрая старажытная традыцыя сустракаць вясну ў аграгарадку Баравое не стала выключэннем і сёлета.

На свята арганізаванае Бараўской сельскай бібліятэкай прыйшлі дарослыя, дзеці iгосцi. На тварыках дзяцей — чаканне нечага невядомага, здзіўленне, бо аб’ ява- запрашэнне была напісана загадкава.

У імправізаванай хатцы Вяснянак гасцінна сустрэла гаспадыня. Яе аповед быў цікавы не толькі дачушкі- пястушцы, але і усім гасцям. Яны даведаліся, што на «Сорак святых» раней выпякалі посныя пампушкі , бо свята прыходзілася на Вялікі пост. А яшчэ сорак пампушак раздавалі усім людзям з пажаданнем здароў і даўгалецця.

А чаму менавіта сорак? І на гэта пытанне знайшоўся адказ.

Саракі — народная назва ў праваслаўным каляндары, дзень памяці Сарака пакутнікаў. Па царкоўнаму паданню , гэта адбывалося ў 320 годзе.

Сорак воінаў якія вызнавалі хрысціянства, прымушалі адрачыся ад веры ў Хрыста. Над імі зладзілі суд, катавалі , выганялі босымі і голымі на мароз на цэлую ноч, але воіны заставаліся непахісным, маліліся Богу, прасілі выратавання . Пабачыўшы, што пакутнікаў не бярэ ніякая кара іх забілі насмерць палкамі, а целы спалілі. Кожны з загінуўшых быў залічаны да ліку святых.

Старыя людзі распавядалі, што ў гэты дзень абавязкова давалі пампушку карове , каб яна была здаровая і добра пладзіла, ведала свой двор. А яшчэ, як ўзыйдзе сонейка , кожны гаспадар стараўся напаіць сваю жывёлу з палонкі, а таксама не забываў пры гэтым памыць свае твар і рукі. Людзі казалі , што пасля гэтага жывёла набіралася розуму ад чалавека і была паслухмянай ўсё лета.

У народзе кажуць: » На Саракі , калі на Саракі пагуляюць качкі і гусі на вадзе будзе прыпрод у двары. У гэты дзень перакрывалі сорак матузкоў, качаліся з гары, скакалі на дошках, ладзілі гульні, вадзілі карагоды.

Напрыканцы свята ўсе удзельнікі з задавальненнем каштаваліся пампушкамі, не забываючы дзякаваць і хваліць гаспадыню.

Гэта свята не толькі ўшанавала старадаўнія традыцыі, але і стала выдатным нагодай для аб’яднання супольнасці і радаснага святкавання прыходу вясны.

Ганна ЮШКЕВІЧ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: