Фото из открытых интернет-источников, носит иллюстративный характер

Зімовы перыяд земляробчага календара пачынаўся святам Каляды. Гэта свята, якое ў беларускага народа, як і ў іншых славянскіх і неславянскіх народаў, па традыцыі адзначалася на пачатку года. Слова «каляда», напэўна, стварылася ад назвы новага года ў старажытным Рыме і Візантыі. Яно ўвайшло ў мовы большасці славянскіх народаў.

У беларусаў, рускіх і ўкраінцаў навагоднія святкаванні працягваліся два тыдні (у католікаў — з 25 снежня, у праваслаўных — з 7 студзеня) і суправаджаліся калядаваннем, абрадавымі, гульнёвымі дзеяннямі, музыкай, жартамі. Усё гэта надавала святу асаблівы настрой, выклікала эмацыянальны ўздым у яго ўдзельнікаў, садзейнічала збліжэнню і сяброўству людзей.

Усё, чым жыў селянін-землярод у зімовую пару, што было яго асноўным клопатам, займала яго думкі, знайшло выказванне ў калядных і шчадроўскіх песнях, якія і складаюць ядро зімовага цыкла каляндарнай паэзіі.

З прыходам да нас хрысціянства пачатак Каляд сталі звязваць з Ражаством Хрыстовым. Рыхтаваліся да свята зараней: калолі свіней, рэзалі авечак, гатавалі смачную аўсяную ці ячную кашу, якая стаяла на покуце ў гаршку да самага канца Каляд, пакуль зноў не пачыналіся посныя дні. Напярэдадні Ражаства сям’я збіралася на перадкалядную вячэру — куццю. Добра звараная куцця прадказвала багаты ўраджай. Калі гаспадыня несла куццю на стол, дзеці мукалі, рохкалі, кудахталі, каб у гаспадарцы вяліся скаціна і птушкі. Акрамя куцці, на стол падаваліся кісель, піражкі з грыбамі, фасоллю, гарохам. Калі сям’я садзілася за стол, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароз куццю есці. Гэтак задобрывалі мароз, каб ніколі не марозіў  пасаджанага на агародзе і ў полі.

А за сталом варажылі, гучалі пажаданні адзін другому, смяяліся. Існавалі і прыкметы, на якія абавязкова звярталі ўвагу: густыя зоркі на небе — будзе вялікі ўраджай збожжа, грыбоў, добры прыплод хатняй жывёлы; завіруха — будуць добра раіцца пчолы. Калі чарнела з-за адлігі дарога — лета будзе багатым на грэчку.

 У некаторых мясцовасцях на ражках стала клалі зубчыкі часнаку, каб адпудзіць злых духаў.

Напярэдадні Ражаства — сачэльнік- вячэра (6 студзеня).

Да Ражаства прапаную свой верш:

Нараджэнне Хрыстова

Ражаство — хрысціянскае

                                          свята зімовае,

Якое бязмежную радасць нясе

І жаданне змяніць у жыцці многае.

А таму заклікаць мушу:

Перш за ўсё загляніце ў свае душы!

Што ў іх карыснага, патрэбнага

                                                            нясём,

Ці адпаведна Запаведзям Божым

                                                    жывём?

Пара яшчэ раз успомніць усе дзесяць,

Бо ў нашым жыцці яны павінны

                          займаць важнае месца.

1. Господь Бог твой … Да не будет у вас других богов.

2. Не делай себе кумира и никакого изображения того, что на небе наверху, и что на земле внизу, и что в воде ниже земли.

3. Не произноси имени Господа Бога твоего напрасно, ибо Господь не оставит без наказания того, кто произносит имя Его напрасно.

4. Шесть дней работай и делай всякие дела твои, а день седьмой — суббота Господу Богу твоему.

5.Почитай отца твоего и мать твою, чтобы продлились дни твои на земле.

6. Не убивай.

7. Не прелюбодействуй.

8. Не кради.

9. Не произноси ложного свидетельства на ближнего твоего.

10. Не желай дома ближнего твоего; не желай жены ближнего твоего, ни раба его, ни вола его, ни осла его, ничего, что у ближнего твоего. Люби ближнего твоего, как самого себя.

Але ж, як вядома,

                   няма ідэальных людзей.

Памыляюцца, канечне, усе —

                толькі хтосьці раней,

                               а хтосьці пазней.

Ды калі ў сэрцы Бога носім

І ў малітвах аб дараванні

                                         шчыра просім —

Дык Бог усё чуе і, трэба спадзявацца,

                                                        усё даруе.

На зямлі мы павінны сумленна жыць,

Дабро тварыць, аддана Богу

                                        і людзям служыць.

Заўсёды памятаць

                              пра Запаведзі Божыя

І ў душы, і ў паводзінах, калі неабходна,

                                            мяняць многае.

У гэты вечар (6 студзеня, у нас — з 13 на 14) наступны дзень прысвячаўся рытуальным абыходжанням калядоўшчыкаў — групам дзяцей і дарослых, апранутых у цыганоў, казу і іншых, часам з зоркай наперадзе. Адным з галоўных персанажаў калядных абрадаў з’яўляецца каза — сімвал урадлівасці.

Калядоўшчыкі спыняліся каля кожнага двара, віталі гаспадароў, зычылі ім здароўя, багацця, спявалі песні, скакалі пад гармонік, бубен. У выніку яны атрымлівалі пачастункі (каўбасу, сала, цукеркі), а таксама грошы. Гэта складвалася ў торбу, якая ад двара да двара рабілася ўсё цяжэйшай.

На працягу ўсіх Каляд нельга было ні шыць, ні віць, ні плясці, ні сячы сякераю, інакш казалі, што дзеці і жывёлы, якія з’явяцца на свет, народзяцца пакалечанымі.

Каляды — самае любімае свята ўсіх беларусаў. На працягу калядных тыдняў ні ўдзень, ні ўночы не змаўкалі песні. Людзі верылі, што святочны настрой і святочная весялосць будуць суправаджаць іх увесь год.

Каб калядочак цэлы гадочак!

У нашай мясцовасці калядуюць з 13 па 14 студзеня.

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: