Прыемнага апетыту

0
182

Калі спытаць любога беларуса, што елі і пілі нашы продкі, ён успомніць дранікі, мачанку, бліны.

Сапраўды страў у беларускай кухні — сотні. Спазнаць як папулярныя, так і малавядомыя стравы прапануе кафэ «Убарць» Лельчыцкага філіяла Гомельскага абласнога спажывецкага таварыства, размешчанага па вуліцы Савецкая 46.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства, а таксама ў мэтах папулярызацыі беларускай нацыянальнай кухні ў кафэ праходзіць «Адзіны дзень беларускай кухні».

Канешне, стравы з бульбы сталі візітнай карткай нашай кухні. Але нацыянальная кухня Беларусі развівалася стагоддзямі і некаторыя старажытныя рэцэпты захаваліся да нашых дзён. Таму ў меню прадстаўлены разнастайныя стравы з улікам кулінарнага каларыту Лельчыцкага раёна.

Жыхарам і гасцям прапануюць — бліны тоўстыя, узвар, бабку, грэчку з грыбамі, дранікі, клёцкі.

Прыходзьце паспрабаваць!

Анна ЮШКЕВИЧ.

Фото Александра ШАПОРДА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: