Праз тоўстае воблака пылу
І моцныя цэпы мяжы
Да нас голуб ляціць белакрылы,
Каб век свой тут мірна дажыць.
Яго я трымаю ў далонях,
Прынесшага мір і спакой —
Хай лётае й далей у промнях
Над Белаю Руссю маёй.
Каб людзі трымаліся разам,
Заўсёды былі заадно,
Не ведалі бед ці заразы,
І ткалі жыцця палатно.
Няспынны ланцуг пакаленняў
Стагоддзямі верна няслі:
Тут месца дзядоў нараджэння,
Спакой тут героі знайшлі,
Жыццё аддавалі за волю,
За праўнукаў будучы лёс
І разам змаглі перадолець
Бясконцыя рэкі са слёз.
Клякоча над вокнамі бусел —
Нам шчасце прыносіць дамоў.
Не зломіцца моц Беларусі,
Не спыніцца кола вякоў.
Наш непераможны, гасцінны,
Наш сціплы і вольны народ!
Пакуль мы ўсе разам, адзіны —
Не стане варог ля варот.
Не змоўкнуць народныя песні
І смех шматгалосы дзяцей.
Мы мары свае можам здзейсніць:
Мы разам, а значыць — мацней!
Наталля ПЕРЖАНІЦА.