Шчасце чалавека… У чым яно?

0
420

На гэта пытанне спрабавалі адказаць многія паэты, пісьменнікі, філосафы, вучоныя, яно турбавала прадстаўнікоў моладзі розных пакаленняў ды і нас таксама цікавіць.

А вось своеасаблівым адказам на шматлікія пятанні і спрэчкі людзей аб шчасці з’яўляецца верш Максіма Танка «Шчасце». Тут паэт вырашае праблему шчасця з пазіцыі простага чалавека, глядзіць на ўсё і ацэньвае рэчаіснасць з вышыні гуманістычных ідэалаў.

На думку паэта, чалавечая радасць абумоўлена самымі надзённымі атрыбутамі жыцця. Шчасце, сцвярджае паэт: Пэўна, складаецца з солі, З хлеба, сабранага ў полі, З поту, дарожнага пылу, З роднага небасхілу, З дружбы, мацнейшай ад смерці, З песні… І так мне здаецца, Каб з чаго іншага скласці, Дык ці было б яно шчасце?

Зразумела, што шчасце чалавека паэт у першую чаргу звязвае са стваральная працай на карысць грамадства і не ўяўляе яго без Радзімы.

А цяпер давайце наблізімся да нашага часу, нашых дзён і паспрабуем адказаць на пытанне, ці лічым мы сябе шчаслівымі людзьмі.

Калі так, то што прыносіць шчасце… сям’я, праца, вера ў Бога, каханне? (Адзін малады чалавек мне сцвярджаў, што менавіта яно, каханне, рабіла ў свой час яго шчаслівым).

А магчыма тое, што можа зрабіць вас шчастлівым, яшчэ наперадзе —  заканчэнне школы, новая пасада, ці новая кватэра, машына?

Многія людзі ў некаторай ступені адчуваюць шчасце, калі дасягаюць назначанай мэты ці атрымліваюць тое, чаго жадалі. Але колькі ж працягваецца такое шчасце?

Звычайна нядоўга, і гэта крыўдна. Шчасце — працяглае адчуванне задаволеннасцю жыцця. Яно выражаецца самымі рознымі пачуццямі – ад задаволенасці да глубокай унутранай радасці і суправаджаецца натуральным жаданнем прадоўжыць такі стан.

Акрамя таго, шчасце — гэта працэс, таму яно — не канечны прыпынак ці мэта, а шлях. Калі чалавек гаворыць: «Я буду шчаслівы, толькі б…» ён па сутнасці адкладвае сваё шчасце на потым.

А цяпер давайце параўнаем шчасце з добрым здароў’ем. Што дапамагае быць у цудоўнай фізічнай форме? Правільнае харчаванне, рэгулярныя фізічныя практыкаванні і здаровы лад жыцця.

Такім чынам, шчасце — гэта таксама вынік правільных дзеянняў, хутчэй учынкаў. Шчаслівы чалавек становіцца, калі жыве ў згодзе з цвярозым розумам, правільнымі прынцыпамі.

Што спрыяе шчасцю? Ёсць многа фактараў. Але гэтыя адыгрываюць ключавую ролю: задаволенасць і шчырасць, здароўе і сіла духу, любоў, дараванне, сэнс жыцця, надзея.

Вядома, што шчаслівы той, чый шлях беззаганны (бесталковы). Падумаем, як жа стаць на гэты шлях. Даўно вядома, што добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраешь.

Часта нам даводзіцца чуць, што шчасце і поспех вымяраюцца колькасцю грошай і маёмасцю. Перакананыя ў гэтым, мільёны людзей знясільваюць сябе на працы, спрабуюць павысіць свой дабрабыт. Нават часам імкнуцца разбагацець несумленным шляхам, прысвойваюць чужое. Але ці прыносіць усё гэта працяглае шчасце?

Даказана, што не. Калі асноўныя запатрабаванні чалавека задаволены, павелічэнне даходаў практычна не ўплывае на ўзровень яго шчасця і душэўны спакой.

І праблема зусім не ў грашах. Бо менавіта імкненне разбагацець, на думку многіх, пазбаўляе чалавека шчасця.

Такое меркаванне адпавядае словам з Бібліі, запісаным амаль дзве тысячы гадоў назад: «Корань усяго злога — любоў да грошай, і некаторыя, аддаўшыся гэтай любві, — пранізалі сябе гэтымі пакутамі».

І адпаведнае пачуццё часта ўзнікае таму, што прагу да багацця практычна нельга задаволіць. Акрамя ўсяго іншага, у пагоні за грашыма чалавек можа прынесці ў ахвяру тое, што якраз прыносіць шчасце: каштоўны час, які ён мог бы правесці з сям’ёй і сябрамі, мог бы палюбавацца прыродай, адправіцца ў цікавае падарожжа ці экскурсію.

А так даводзіцца пакутаваць. Аб якіх жа пакутах ідзе размова? Па-першае, страх і бяссонныя ночы ад таго, што маёмасць можна згубіць. Расчараванне, што надзеі не збыліся.

Што ж садзейнічае шчасцю?

У першую чаргу — задаволенасць. Мы ж нічога не прынеслі ў гэты свет, вынесці нічога не зможам. Таму маючы ежу, адзенне і жыллё, будзем гэтым задаволены. Людзі, якія задаволены жыццём, звычайна не скардзяцца і не бурчаць, а станоўчы настрой звычайна абараняе ад пачуцця зайздрасці. Ды й паколькі іх жаданні не перавышаюць магчымасці, яны спакойныя, пазбаўленыя стрэсаў.

Садзейнічае шчасцю і шчырасць.

Вядома, што большае шчасце даваць, чым атрымліваць. Шчырыя людзі шчаслівыя, бо ім падабаецца рабіць шчаслівымі іншых, нават калі ўсё, што яны могуць даць — гэта трошкі свайго часу і сіл. Невыпадкова ёсць такі выраз: «шчаслівы ты тады, калі ўсе вакол цябе шчаслівыя».

Шчырыя людзі часта атрымліваюць тое, што вымяраць грашыма нельга: любоў, павагу, сапраўдных сяброў.

Такім чынам, трэба быць задаволеным малым, быць добрым, любіць людзей, а не рэчы. А любоў — неабходная састаўляючая шчасця.

Я заклікаю ўсіх чытачоў нашай «раёнкі» падзяліцца сваімі думкамі аб шчасці і быць здаровымі і шчаслівымі. А самае большае шчасце ў наш час – мір і спакой.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: