Мы ведаем і памятаем, што імя пераможцы — народ

0
260

Беларусы заўсёды з павагай адносіліся і адносяцца да роднай зямлі, якая іх узгадавала і ўзрасціла.

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на цэнтральнай плошчы Лельчыц адбылося святкаванне самага галоўнага дзяржаўнага свята.

Першае дзеянне пачалося на імправізаванай пляцоўцы «Касавіца», дзе касцы, жанчыны  і дзеці ў беларускіх нацыянальных касцюмах паказваюць просты быт сялян, быццам бы пераносячы гледачоў у той час, калі толькі зараджалася наша незалежнасць. Гучаць урыўкі з паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». Здавалася, што ў гэты час сярод тых, хто прыйшоў на святкаванне, не было ні аднаго чалавека, каго б гэтая кампазіцыя аставіла раўнадушным, не закранула сэрца. Мабыць, кожны ўспомніў сваё дзяцінства, дзедаву хату і залітае сонцам жытняе поле.

І вось, праз некалькі хвілін карцінка мяняецца. На змену ціхамірнасці прыходзіць чалавек, які абвяшчае аб пачатку вайны. «Вайна»… Якое страшнае слова. Яна разбурае ўсё, што стваралі мірныя людзі, забірае жыцці, нягледзячы на ўзрост. На цэлых чатыры гады яна сваёю чорнаю хмараю ахутала Беларускую зямлю, навісла над кожнай хатай.

…Гучыць песня «Поклонимся великим тем годам».

Цяжка далася Перамога нашаму народу. Але вера дапамагла выстаяць. Беларускі народ узняўся супраць фашызму і адстаяў свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы ніколі не забудзем імя пераможцы — гэта народ.

І вось, наступны этап развіцця — Беларусь індустрыяльная. Гучыць папуры з песень беларускіх аўтараў. Жыццё працягваецца. Перамога нібыта дае крылы, краіна аднаўляецца і прыгажэе з кожным днём. І так радасна ад гэта на душы, што хочацца працаваць, кахаць, ствараць сем’і, проста жыць.

У наступным дзеянні — літаратурна-хрэаграфічнай кампазіцыі «Беларусь незалежная» адлюстроўваюцца сучасныя дзяржаўныя сімвалы, і гэта нездарма, бо мы святкуем галоўны дзень краіны — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Вось і надыйшла ўрачыстая частка мерапрыемства. З віншавальным словам на сцэну выходзіць старшыня Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Дылюк.

У сваім слове ён адзначыў: «Возвращаясь к знаковым событиям в истории государства, мы укрепляем общенациональные ценности и высоко поднимаем знамя суверенитета. Во время Великой Отечественной войны партизаны совершили свой самый известный рейд по тылам противника. В 1942 году знаменитые соединения Ковпака вместе с отрядами Сабурова «зачистили» от немцев часть Белорусского Полесья. Лельчицкий район полностью был сожжён, уцелело только 9 домовладений. Некоторые населённые пункты сожжены дважды. Лельчицкую землю историки называют «Полесской Хатынью».
Мы, ныне живущие, преклоняемся перед подвигом поколения победителей, одолевших грозного врага и поднявших страну из руин.
Их самоотверженная любовь к Родине — пример для сегодняшнего и будущих поколений. В нынешних реалиях, когда ежедневно нам приходится отстаивать право на самостоятельный путь развития, мы отдаём дань уважения тем, кто подарил нам главное достояние нашей страны — её независимость. 
Убеждён, что благодаря сплочённости, народному единству и ежедневному созидательному труду, наша совместная работа будет продолжаться на благо нашей Родины.
Желаю всем крепкого здоровья, семейного благополучия и мирного неба. Пусть каждый день будет наполнен радостью, теплом и новыми достижениями во благо нашей родной Республики Беларусь».

Праграму святкавання працягнула цырымонія ўзнагароджання. Кіраўнік раёна Сяргей Дылюк ўручыў медалі «80 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» былым малалетнім вязням фашысцкіх канцлагераў: Папковіч Кацярыне Сямёнаўне; Сініцкай Еве Пятроўне; Цішкевіч Нэлі Мікалаеўне; Хамутоўскаму Анатолію Іосіфавічу; загадчыку філіялам «Навапалескі сельскі клуб» дзяржаўнай установы «Лельчыцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» Светавай Марыі Уладзіміраўне. Медалём «80 год вызвалення Гомельскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» узнагароджана загадчык Бараўскога фельчарска-акушэрскага пункта ўстановы аховы здароўя «Лельчыцкая цэнтральная раённая бальніца» Алешка Людміла Алегаўна.

Эстафету святкавання перанялі артысты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Падчас выканання песні «Не будите уснувших солдат» прадстаўнікі малодшага пакалення выйшлі на плошчу з партрэтамі нашых землякоў, якія ўнеслі значны ўклад набліжэння Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, ўсіх тых, хто адбудоўваў раён, пры кім ён развіваўся і ўзмацняўся.

Святкаванне атрымалася па-сапраўднаму насычаным рознымі мерапрыемствамі на любы густ. Гэта і акцыя «Вальс Победы», і тэматычныя выставы, і канцэрт выканаўцаў эстраднай песні «Любоў і радасць — Беларусь!», і агульнарэспубліканская акцыя «Спяём гімн разам», і, канешне ж, святочны феерверк.

Важна захаваць і ўзмацніць той нацыянальны набытак, які падаравалі нам продкі.

Людміла ШТАРОВА.
Фота Аляксандра ШАПАРДА і Наталлі ПЕРЖАНІЦА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: