Захаваць спачуванне

0
183

Часта даводзіцца чуць ад прадстаўнікоў старшага пакалення, што ў цяперашні час адбылася адаптацыя да чужога гора, да катастрофаў і трагедый. Гэта, маўляў, не толькі ў нас назіраецца, але і ва ўсім свеце.

Мы глядзім па тэлебачанні, слухаем, напрыклад, пра тое, што дзесьці зарэзалі, спалілі, забілі і гэтак далей. І ў грудзях ужо, як кажуць, не заўсёды ёкае. Раней такая інфармацыя яксьці фільтравалася, не ў поўнай меры даходзіла да тэлеэкранаў. А цяпер, калі ласка, — усё выходзіць наверх.

І новыя, і новыя гісторыі здараюцца ў нас: сусед падпальвае хату суседа ледзь не губіць усю сям’ю, сябар забівае сябра ў час спрэчкі, унук забівае сваіх дзядулю і бабулю, якія зрабілі яму заўвагу наконт паводзін…

Прыводзіць такія прыклады, напоўненыя празмернай жорсткасцю, можна бясконца.

Не аддаляецца ад жорсткасці і не менш жывучае ў нашым грамадстве раўнадушша.

Гэта адна з жудасных якасцяў чалавека, якая робіць яго беспачуццёвым і эгаістычным.

Раўнадушша разбурае адносіны, дазваляе праходзіць міма чужой бяды, выкідваць на вуліцу жывёл, калечыць псіхіку дзяцей некарэктным выхаваннем. Абыякавасць і раўнадушша, мабыць самая большая трагедыя сучаснасці. У свеце праблема раўнадушша нагадвае характар пандэміі.

Большая частка людзей праходзяць міма, не дапамагаюць тым, хто мае ў гэтым патрэбу, а ўсё таму, што ў нашых душах часам пасяляецца гэтае самае раўнадушша, а гэта ўжо нейтральныя адносіны да ўсяго і самае страшнае, з чым можа сутыкнуцца кожны чалавек.

Здаецца, што людзі сталі абыякавымі да самога раўнадушша. Акружаючыя не імкнуцца дапамагчы адзін аднаму, не працягваюць руку «дапамогі».

З сёняшняга жыцця можна шмат прывесці прыкладаў раўнадушша і вось хлопчык кідае з даху коціка, а многія, праходзячы міма, як быццам і не заўважаюць, часам не заўважаюць ляжачага на зямлі чалавека, думаючы, што п’яны, а яму проста дрэнна стала.

Ці вадзіцель, які прыціскаецца да абочыны, каб прапусціць яўна п’янага вадзіцеля, што парушае Правілы дарожнага руху. А ён павінен паведаміць аб гэтым супрацоўнікам інспекцыі бяспекі дарожнага руху. Такія парушальнікі ў час аварыі іншы раз знікаюць з месца здарэння, пакідаючы нават паміраючых.

Вядома, што многа чалавечых жыццяў мы губляем на дарогах, сярод якіх і дзеці.

Праяўленнем раўнадушша з’яўляецца і наступнае: прайсці міма хворага, не звярнуць увагі на крыкі аб дапамозе, на просьбы не ўступіць месца тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Ды і многае іншае.

Раўнадушша ў пэўнай меры праяўляецца, калі акружаючых не цікавіць жыццё іншых людзей, калі ніхто не дапамагае чалавеку, які знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Гэта ўжо сапраўдная катастрофа.

Мяне ў першую чаргу цікавіць, як жа ў нашых працоўных калектывах. Ці пазбаўлены яны ад гэтага раўнадушша?

На маю думку, пазбавяцца тады, калі члены калектыву будуць паважаць, падтрымліваць адзін аднаго, дзяліцца ведамі, перадаваць вопыт, навучацца выслухоўваць кожнага, бо ўзаемаразуменне і ўзаемавыручка тут павінны быць на першым месцы.

Дык чым жа асабліва небяспечна раўнадушша? Яно робіць чалавека маўклівым саўдзельнікам усяго зла на свеце, не дае яму праявіць свае станоўчыя бакі.

Варта яшчэ ўспомніць выказванне А.П.Чэхава, что раўнадушша — гэта параліч душы, заўчасная смерць, а Мітчэл Уілсан у сваю чаргу адзначыў: «Раўнадушша ёсць найвышэйшая жорсткасць».

Такім чынам усім нам вядома стала, што жорсткасць і раўнадушша — з’явы блізкія, а яшчэ яны і дапаўняюць адна адну.

Задумаемся, ці трэба гэту сітуацыю якімсьці чынам выпраўляць, ці час сам усё расставіць на свае месцы?

Лічу, што выпраўляць не толькі трэба — гэта проста неабходна. Іншае пытанне, як гэта зрабіць. Як заставіць людзей апамятацца, спыніцца, задумацца ў такім няпростым свеце? Напэўна, гэта задача і мастакоў і тэлебачання, і школы, і сям’і. справа надзвычай важная чалавечая якасць, як спагада, мы ўсе становімся на шлях самаразбурэння, — сказаў акцёр Уладзімір Сцяклоў.

Дык каб такое не здарылася, патрэбна вярнуць у адносіны паміж людзьмі спачуванне і міласэрнасць.

А ў Год Дракона, якім з’яўляецца 2024, праяўляць яго, Драконавы рысы характару: быць добрымі, дапытлівымі, адкрытымі, справядлівымі, разумнымі, харызматычнымі, яркімі.

І каб пазбегчы жорсткасці і раўнадушша, дык патрэбна, на маю думку, весці самую рашучую барацьбу з гэтымі з’явамі.

Аказваючы дапамогу ў той ці іншай сітуацыі, вы падаруеце чалавеку самае каштоўнае, што ёсць у кожнага з нас, — жыццё.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: