Здавалася толькі нядаўна дзеці па-сапраўднаму адчулі атмасферу лета, а надзвычайныя сітуацыі з удзелам непаўналетніх працягваюць адбывацца.

Але выратавальнікі, у рамках акцыі «Канікулы без дыма і агня!» у самых разнастайных формах нагадваюць дзецям аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і асноў бяспекі жыццядзейнасці ў летні перыяд. На днях яны наведалі дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, дзе правялі конкурсы, віктарыны, інтэрактыўныя гульні, прадэманстравалі навучальны мультфільм «Чароўная кніга». Асабліва дзецям спадабалася адпрацоўваць навыкі выкліку службы варатавання па нумарам 101 або 112.

Вялікую зацікаўленасць атрымалі дзеці не толькі ў лагеры але і на экскурсіях ў пажарныя часці.

Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Людміла ШТАРОВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: