Вайна ў лёсе маёй сям’і…

0
204

Мой свёкар Фёдар Фауставіч
Сакалоўскі, са Слабады,
Вайны жудасны твар пранёс
праз гады…
А яе чорныя рукі
Усё жыццё ўспамінаў,
Бо пра зладзейку-вайну
Не па чутках ён знаў…
Фёдар Фауставіч быў
Грыбнік, пчалавод
І пячнік адмысловы.
Яго знаў увесь народ.
А як віртуозна
На гармоніку йграў!
Усе вяселлі ў акрузе
Ён «адбываў»…
Калі вораг на нашу
Зямельку напаў,
Тураўскі райвыканкам
І майго свёкра прызваў.
26 чэрвеня 41-га
Ён пакінуў сяло:
На фронт праводзіла жонка,
Ефрасіння яго…
4-ая дывізія.
120-ты кавалерыйскі полк.
Паляўнічы адменны,
У зброі ведаў ён толк:
Камандзірам аддзялення
У дваццаць сем свае быў
І званне сяржанта
Фёдар насіў.
Але 28 жніўня
У палон ён папаў…
З неахвотай і болем
Час той успамінаў:
Мабыць, вельмі цяжка
Той даваўся ўспамін:
— Пад Арлом дзесь патрапіў
Я ў палон… І не адзін…
У лагеры для ваеннапалонных
Да мая 42-га
Быў у горадзе Драгічын.
Потым — у «Саппосталь»
дарога…
Да ліпеня тут (у лагеры)
Прыйшлося нам прабыць:..
Успомню — і зараз
Душа-сэрца баліць…
Шталаг 10-ц
Не забуду ніколі,
Як ад голаду і холаду
«Пухлі» мы ў няволі…
Прабылі тут два месяцы.
Не працавалі:
За дротам сядзелі
І штодня паміралі…
У ліпені 42-га
У Брэмен перавялі.
Шталаг 10-б…
Тут работу далі.
Потым быў
«Грамбке»-Хеерст-1237».
Цяжкасцей тут нам
Хапіла ўсім:
За дротам калючым
Мы пражывалі,
На зямельцы халоднай
І елі, і спалі…
А за тою пахлёбкай,
Якую давалі,
Людзі слабелі
І штодня паміралі…
Ля самага дроту
Маё месца было,
Гэта, вязня фашызму,
Мяне і спасло:
Бо за дротам быў роў,
У які ачысткі скідалі…
Тыя з бульбы адходы
Мяне і ўратавалі…
Тут у рабочай камандзе
Я працаваў
Да 18 мая 45-га:
У гэты дзень «вольны» стаў.
Англійскія войскі
Нас вызвалялі.
След радасці, вязні,
Мы не хавалі…
Слёзы тыя ліліся
У кожнага градам…
Як таму вызваленню
Усе былі рады!..
Фільтрацыйная праверка
У Белове была.
І ў лютым 46-га
Я дайшоў да сяла…
У падарунак ад сябра
Прывёз з фронту з сабой
Гармонік на памяць,
Усё жыццё ён са мной.
«Сакалоўскі» ля кнопачак
Сябра мой напісаў…
Маё прозвішча доўга
Ён «маляваў»:
— Каб песні пад музыку, —
Жадаў мне, — гучалі,
Каб вайны нашы дзеці
І ўнукі не зналі!


І зараз гэты гармонік
Сям’я зберагае…
Шкада толькі на ім
З нас ніхто
З нас ніхто не іграе…

Валянціна САКАЛОЎСКАЯ, аг. Тонеж.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: