Наш дом №4 па вуліцы Перамогі, што ў Лельчыцах, насяляюць нераўнадушныя да парадку на двары людзі. Куточкі насупраць сваіх кватэр імкнуцца ўпрыгожыць рознымі кветкамі, даглядаюць, сочаць, каб не зараслі пустазеллем, праполваюць.

Маюцца ў двары лавачкі, дзе можна ў спякоту пасядзець пад дрэвамі, бо менавіта там яны знаходзяцца. Ды яшчэ насупраць пад’ездаў (у нашым доме іх два).

У першым пад’ездзе сваю лавачку і столік рамантуюць і фарбуюць мужчыны, якія там жывуць, а ў другім, дзе знаходзіцца і мая кватэра, мужчын няма. Ды і жыхары гэтага пад’езда, купіўшы тут кватэры, не жывуць у іх пакуль, а ўсё рамантуюць.

І вось лавачкі перад нашым пад’ездам зусім згнілі і разваліліся. Выгляд быў, канечне, не з лепшых. Ды і пасядзець, як раней, пад дрэвамі не стала магчымым.

Тады я вырашыла звярнуцца да свайго дэпутата. У хуткім часе ад Алесі Васільеўны Хілько (нашага дэпутата райсавета) і ляснічага Лельчыцкага лясніцтва Мікалая Васільевіча Палына (дарэчы, таксама дэпутата Лельчыцкага сельскага Савета дэпутатаў), а таксама рабочых гэтага лясніцтва — да Дня пажылых людзей і Дня настаўніка мы, жыхары дома №4, атрымалі цудоўны падарунак (у доме жывуць у асноўным ветэраны працы-настаўнікі і пажылыя).

Цяпер радуе вока ўсіх нас цудоўны столік з лавачкамі, дзе ў любы час можна адпачыць, пачытаць, ці проста палюбавацца прыгожымі статнымі дрэвамі і кветкамі, што растуць на нашым двары.

Шчыра, ад усяго сэрца дзякуем добрым людзям за такую радасць, за спагаду і чуласць. Здароўя і поспехаў вам!

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА, ад імя жыхароў дома №4 і сябе асабіста.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: