…І яго маладосць
Апаліла вайна,
Сэрца раніла
Раз і назаўсёды…
А як слаўна жыў
Дуб у сям’і маладой
На лоне палескай
Прыроды!
Ускрай вёскі ўзрос,
Побач з Муцвіцай, ён,
Зямлёй тонежскай
Дуб сілкаваўся…
Цёплы ветрык штодня
Яго кроне разной
У каханні сваім
Прызнаваўся.
Сонца ласкай-цяплом
Сагравала дубок:
— Хай расце дрэва
На радасць людзям!..
Хай стомлены путнік
Пад кронай яго
Хвіліну спачыну здабудзе.
Бавіла час свой
Ля яго і дзетвара:
У спякоту ў цень
Прыбягала.
А вечарамі
Чуў дуб малады
Прызнанняў
У каханні нямала…
З кожным годам
Наш дуб
Станавіўся мацней,
Голлем неба
Дастаць не баяўся…
І не ведала дрэва,
Што на Тонеж-сяло
Ўжо жудасны час
Набліжаўся.
А ў суседнім двары,
На радасць бацькам,
Аднагодка дубка
Падрастала.
І ніхто не заўважыў,
Калі дзеўка та
Прыгажуняй
Усяго сяла стала.
Заглядаўся наш дуб
На вясковых дзяўчат,
Любаваўся іх
Дзіва-красою,
Ды найчасцей,
Чамусь, позірк спыняў
На суседачцы
З доўгай касою…
Вочы-зоркі яе
Зіхацелі агнём,
Ярчэй зорак —
Няма і не будзе…
А дзве доўгіх касы
Чарней ночы былі
І абвівалі
Дзявочыя грудзі.
Любаваўся наш дуб
Прыгажосцю такой:
— Ну і дзіва ж
Стварыла прырода!
І была дзеўка та
З працавітай сям’і
Яўрэйскага
Слаўнага роду.
Дабрынёй і спагадай,
Той славіўся род,
Жыў з суседам
У дружбе і згодзе…
А ў гэты час
Панскай Польшчы
Чагось мала было
І яна сеяла
Смуту ў народзе.
Беларусі і Украіны
Краіла зямлю,
Краіла ўлева і ўправа…
Белапольскія банды
Разгромы чынілі,
Над народам
Чынілі расправы…
Бандытаў пад сцягам
Бела-чырвоным
У наш Тонеж
Сяльчане не звалі.
Яны самі прыйшлі.
Дваццаты быў год.
Увосень,
Як раз жыта жалі.
«Праграма» адна
Ў бандытаў была:
«Знішчыць яўрэйскі народ,
Жыццё адабраць
У жанчын і дзяўчат,
Каб не множыўся
Нацыі род!..»
«Балахоўцаў» та банда
Ўляцела ў сяло,
Каб здзейсніць
Нядобрую справу.
Грамілі ўсё,
Што было на шляху,
Над людзьмі
Ўчынілі расправу…
Дабралісь і да хаты
Прыгажуні сяла,
(Каб жа Сора
Бяду тую знала,
Ці ж сядзела б яна
Ў хаце адна,
Ці ж прыход катаў
Дзеўка чакала б?!).
Банда рвецца ў дзверы,
Быццам звяр’ё,
Сора і вокам міргуць
не паспела,
Як з дзвярэй на яе,
Як то вараннё,
Нелюдзяў зграя ўляцела…
Здзекавалісь-глумілісь,
Як толькі маглі,
Потым белыя ручкі звязалі,
Скарб-дабычу сваю
Пагрузілі на воз
І Сору з сабою забралі.
З двара вывелі дзеўку,
Па вуліцы ідуць,
Сэрца дуба заныла ад болю:
— Хто «балахаўцам» даў
Права суд свой чыніць,
Адбіраць у людзей
Жыццё-волю?!..
Вывелі дзеўку
На тураўскі тракт,
Самі ж
На захад спяшалі…
І за тры кіламетры
Ад сяла Тонеж
Ля дарогі
Яе расстралялі…
Здрыганулась прырода
Ад такое бяды:
— Чым жа Сора
І каму не ўгадзіла?
І каб трагедыі страшнай
Не сцерлісь сляды,
Тут бярозку
Ў зямлю пасадзіла.
Даглядала ашчадна
Тварэнне сваё,
Сіл-увагі ёй
Не шкадавала,
Каб беластволая сёння
Ўсім людзям Зямлі
Аб трагедыі
Той расказала…
А дуб і зараз стаіць
Сведкам страшнай бяды,
З сэрцам раненым
У маладосці.
Голле к небу падняў:
Моліць мір у нябёс.
І з надзеяй
Чакае кагосьці…

Ускрай сяла Тонеж.

Дуб так і стаіць,

Да нябёсаў

Галлё падымае,

Многа бачыў і чуў

На сваім дуб вяку

I пра вайну —

Не па чутках ён знае…

Дрэву рану душы

Зацягнуў лекар-час,

Да жыцця стаў

Дуб-волат вяртацца,

Але ж

Новай трагедыі

Зноўку сведкай

Прыйшлось яму стацца:

… Ішоў 43-ці.

Бушавала вайна.

Кроў людская

Лілася ракою:

Ужо фашысты тапталі

Нашу зямлю

І сеялі гора з бядою…

6 студзеня,

У канун самых Каляд,

У Тонеж

Карны атрад уварваўся,

Каб 261

Сяла мірны жыхар

У спісе ахвяраў

Застаўся…

Фашысты рабілі

Падворны абход:

У царкву ўсіх

На сход «запрашалі»,

А хто не хацеў —

Пад аўтаматам таго

Насільна

Вялі — падганялі…

Апрануцца паспеў хто,

А хто і не паспеў,

Хто абуты быў,

А хто і не абуты…

Старых і жанчын,

Дзетак сяла

Гналі каты

Ў царкву на пакуты…

Абмен пашпартоў

Быццам будзе рабіць

Фашысцкая новая ўлада…

І катам паверыў

Сяла мірны народ,

Падпарадкаваўся загаду…

А пазней дуб пачуў,

Як у будынку царквы

Страчыць пачалі

Аўтаматы,

Чуў воплі-крыкі

Нявінных людзей,

Бачыў, як

Весяліліся каты:

Не пераставаў

Іграць гармонік губны,

Рогат чуўся

І чужая мова…

Як дуб не стараўся —

Не мог зразумець

Ні ўчынкаў «гасцей»,

Ні іх словы…

А калі ў будынк

Стогн-крык заціх,

Каты царкву

падпалілі…

Да раніцы самай

Прах людзей тлеў,

Тлеў у брацкай

Агульнай магіле…

Ды не мог Мікалай,

Цудатворца зямны,

Даць скрыць катам

Свавольства такое,

Таму захаваў ён

Жыццё ўдаве,

Таццяны, жыццё,

Бараўское.

Захаваў,

Каб нам сведка

Тых страшных падзей

Аб горы сваім расказала

І жудасны твар

Вайны-самазванкі,
    Зладзейкі-вайна паказала.

Час няўмольна ідзе.

Час няўмольна бяжыць.

А наш дуб

Зразумець усё не можа:

— Чаму людзі страляюць

Адзін у аднаго?..

Хто адказ дрэву

Сёння даць зможа?

Час няўмольна ляціць,

А дуб-волат стаіць,

Да нябёсаў

Галлё прасцірае

І паўтарае

Штодзённа адно:

— Чаго ж, людзі,

Вам не хапае?!

Няўжо не кранаюць

Вас мінулага ўрокі?..

(Не позна ж ніколі вучыцца)

— Людзі, прашу вас:

У міры жывіце!

І не дайце

Вайне паўтарыцца!

Валянціна САКАЛОЎСКАЯ, аг. Тонеж.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: