24-08-2021 Гомельская область, Лельчицкий район, агрогородок Глушковичи. Село, память, война, история. Фото Ивана Яривановича

Заканчэнне.

Гэта было ў ноч на 24 снежня, калі ў  Маскве былі падрыхтаваны матэрыялы на каўпакаўцаў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1942 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, 260 каўпакаўцаў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, шмат з іх пасмяротна. Гэтым указам Масква азначыла гераічны подзвіг каўпакаўцаў. І з гэтым указам завяршылася першая стаянка каўпакаўцаў у Глушкавічах.

Крыху пазней палітрук 5-й роты 1-га батальёна каўпакаўскага злучэння В. Мінаеў у дакладной запісцы начальніку штаба Украінскага партызанскага руху генерал-лейтэнанту Ц. А. Стракачу паведаміў: «Я ўпэўнены, і ў атрадзе разгаворчыкі былі, што дадзеную групіроўку трох арыйскіх палкоў пад сялом Глушкавічы, ва ўзаемадзеянні з атрадам Сабурава знішчылі б поўнасцю і аэрадромная пляцоўка была б у нашых руках».

Вось так атрымалася, а калі б злучэнне Сабурава дапамагло злучэнню Каўпака, ударыўшы па варожым тылам, становішча склалася б інакш. І, верагодна, вёскі Лельчыцкага раёна, прымыкаючыя да Глушкавічаў, засталіся б цэлымі, і жыхары таксама. На самой справе сабураўцы размяшчаліся побач з каўпакаўцамі, і быў абяцанак самога Сабурава.

Уладзімір ЗУБРЭЙ, аг. Глушкавічы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: