У баях за Глушкавічы

0
517

З раніцы 23 снежня, калі на поўдні ад Глушкавічаў ішоў бой за хутар Селішча, на заходнім накірунку вораг паспрабаваў прарвацца да Глушкавічаў праз хутар Канатоп, але быў вымушаны са стратамі адыйсці назад і рушыць па іншай дорозе праз урочышча Печ. Тут стрымлівалі ворага дзве роты з 2-га батальёна Героя Савецкага Саюза маёра П. Л. Кульбакі. У ворага быў пяцікратны перавес і, папаўшы ў паўакружэнне, гэтыя роты былі вымушаны адысці ў Глушкавічы.

Днём бой пачаўся і на паўднёвай ваколіцы, дзе абараняліся чатыры роты, разведрота і артбатарэя. А пад вечар вораг падыйшоў да Глушкавічаў з паўночна-заходняга накірунку, адрэзаўшы зводную групу рот 1-га, 2-га і 4-га батальёнаў. Пасля невялікага боя гэтая група выйшла з Будок праз урочышча Крыльцо ў накірунку Прыбалавічаў. Паўночна-заходнюю ваколіцу Глушкавічаў абаранялі тры роты пры падтрымцы гарматна-мінамётных разлікаў.

У гэты дзень, з успамінаў Сідара Арцёмавіча Каўпака, вораг адначасова ў бой увёў 5 батальёнаў СС і жандармерыі. Верагодна, гэта і ёсць яны: 417, 231, 232, 233, 105 батальёны. У пяць гадзін вечара вораг адначасова з двух накірункаў кінуўся ў наступленне на Глушкавічы.

На паўночна-заходнюю ваколіцу сяла гітлераўцы правялі чатыры атакі, у тым ліку і першую псіхічную, пры падтрымцы гарматна-мінамётнага агню. Але партызанская абарона трымалася моцна і гітлераўскія ланцугі раз за разам адпаўзалі назад да лесу. Усё поле на гэтым  накірунку пакрылася густа гітлераўскімі трупамі ад партызанскіх куль, мін і снарадаў. Пасля чацвёртай атакі гітлераўцы прыпынілі напад і толькі білі па сялу трасіруючымі і запальваючымі кулямі, снарадамі і мінамі.

На паўднёвай ваколіцы Глушкавічаў, дзе ўвесь дзень ішоў бой, пад вечар фашысты атрымалі з Алеўска падмацаванне, а затым адначасова кінуліся ў наступленне з падраздзяленнямі, якія сунуліся з паўночнага захаду. Пад заслонам мінамётнага і  кулямётнага агню яны ішлі на збліжэнне. Усё поле з паўднёвага краю сяла запоўнілі немцы. Па самым сціплым падлікам,  у першым эшалоне іх наступала каля 600 чалавек, а ззаду рухаўся  другі эшалон. Калі ж яны кінуліся ў атаку партызаны расстрэльвалі  іх з дзотаў, як на стрэльбішчы. Завяршыла разгром артбатарэя маёра С. В. Анісімава, ударыўшая шрапнэллю з 76-міліметровых гармат, і вораг, кідаючы забітых і параненых, мітуснуўся назад да лесу. Усё поле да самага Селішча было ўсыпана нямецкімі трупамі, месцамі яны варахамі ляжалі адзін каля аднаго. Пасля гэтага эсэсаўцы толькі білі з мінамётаў у накірунку сяла.

Уладзімір ЗУБРЭЙ.

(Працяг будзе).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry
1

Добавить комментарий

Войти с помощью: