фото СБ

З успамінаў былога камандзіра 3-га стралковага палка каўпакаўскай партызанскай дывізіі Героя Савецкага Саюза падпалкоўніка Пятра Яўсеевіча Брайкі: «Пасля выхаду са строю Сарнянскага чыгуначнага вузла захопнікі ўжо на наступныя суткі кінулі на злучэнне Каўпака і Руднева каля дзвюх пяхотных дывізій. Відаць, удар прыйшоўся па вельмі балючаму месцу фюрэра, калі ён у дні Сталінградскай бітвы, якая абярнулася для яго катастрофай, вымушаны пасылаць свае рэзервы не толькі на выручку Паўлюса пад Сталінград, але і на Палессе.

Гарнізон у Сарнах гітлераўцы павялічылі ў дзесяткі разоў, дзе размяшчаліся венгерскі полк, вучэбны полк Гітлер-югенда, да 500 «казачкоў». Акрамя таго, у раён Сарны-Столін прыбылі часці новастворанай берлінскай дывізіі ў складзе палка жандармерыі, батальёнаў імперскай паліцыі і батальёна, сфарміраванага з крымінальных элементаў берлінскіх турмаў. У Корасцень, Алеўск, Ракітнае, Клёсаў і Сарны пачалі прыбываць з Югаславіі часці нямецкай дывізіі СС. У гэты раён сцягваліся часці паліцыі і «казачкоў» з Кіеўшчыны, Жытомершчыны і Ровеншчыны. У Мазыры і Оўручы размяшчаліся палкі СС. Акрамя таго, у раёне Мазыр-Оўруч размяшчалася 2-я славацкая дывізія, штаб якой знаходзіўся ў Козенках. Таксама на Жытоміршчыне знаходзілася і 1-я славацкая дывізія. У Ельск да 101 славацкага палка прыбыў з Хойнікаў 102 славацкі полк з танкамі і артылерыяй. У дадатак у Оўручы знаходзіўся і 35 латышскі батальён. А па берагам Прыпяці ўзмацняліся гарнізоны паліцаяў.

Акрамя таго, рэйхкамісар Украіны Э. Кох запрапанаваў Т. Бараўцу-Бульбе аднавіць нацыяналістычную сваю армію для барацьбы  з партызанамі (як вядома ў лістападзе 1941 года яна была немцамі распушчана). І ўсё гэта супраць злучэнняў Каўпака і Сабурава.

18 снежня 1942 года пачалася гітлераўская карная аперацыя «Зімовая прагулка». У сяле Юрава адбыўся першы бой з передавой эсэсаўскай разведкай, у час якога быў захоплены нямецкі палонны, ад якога ў штабе злучэння ў Глушкавічах стала вядома, што ў Алеўск  прыбыў полк СС і зараз там чакаюць новых часцей вермахта, а з наступленнем лётнага надвор’я гітлераўцы  кінуць і авіяцыю. У гэты ж  дзень з боку Століна фашысты занялі вёскі Бярэзаў і Гліннае, а на наступны вечар пад націскам пераважаючых сіл праціўніка 2-гі батальён быў вымушаны аставіць Вайткевічы (зараз Каменнае Ракітнянскага раёна). З захаду за Глушкавічаў адкрываўся прамы шлях. У гэты ж дзень з боку Алеўска эсэсаўцы захапілі вёскі Сушчаны і Юрава.

На каўпакаўскую сталіцу Глушкавічы, дзе размяшчаліся галоўныя сілы злучэння са штабам, санчасць і гаспадарчая часць, наступала тры арыйскія палкі войскаў СС і жандармерыі, паліцэйскі батальён, які быў сфарміраваны на Кіеўшчыне, а таксама паліцаі з Жытоміршчыны.

(Працяг будзе).

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: