Па гістарычным меркаванні — гэта даволі маладое свята, якому трошкі болей за стагоддзе, свята неафіцыйнае. Прыпадае яно ў ноч 13 на 14 студзеня. Узнікла свята ў выніку змены летазлічэння і разыходжання двух каляндароў — Юліянскага — старога стылю і Грыгарыянскага — новага стылю.

1918 — год пераходу Русі на Грыгарыянскі каляндар. Спачатку, вядома, Еўропа перайшла на новы стыль.

14 студзеня адзначаецца дзень святога Васілія не толькі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах былога СССР, але і ў Грэцыі, Румыніі, Швейцарыі, Марока, Японіі і нават у Алжыры.

У Швейцарыі Стары Новы год святкуецца ў гонар святога Сільвестра. У краіне гэты дзень стаў урачыстым з часоў XVII-XVIII стагоддзяў. Тады пратэстанцкая Швейцарыя была супраць пераходу на Грыгарыянскі каляндар, пагэтаму адзначалі Новы год 13 студзеня. Традыцыя дажыла і да сённяшняга дня.

Для Старога Новага года характэрны Калядкі, шчадроўкі, пасявалкі.

Шчодры вечар праходзіць напярэдадні Старога Новага года, 13 студзеня. Гэта свята народнай песні. Асабліва распаўсюджаныя яны ў паўднёвых рэгіёнах Расіі, Беларусі, Украіны.  Свята таксама называецца Васільева Каляда, Багатая куцця, Аўсень, Шчадруха.

На свята прыбірацца можна вельмі проста: у навагоднія касцюмы, касцюмы жывёл (лісы, зайца, воўка, мядзведзя), вывернутыя навыварат.

Суправаджаецца свята песнямі-калядкамі, танцамі, вяселлем. Песні павінны быць добразычлівыя, з пажаданнямі радасці, дабрабыту. Спяваюцца яны каля дамоў. А зычлівыя гападары  шчодра адорваюць гасцей пачастункамі: пірагамі, цукеркамі, каўбасамі. Гэта звязана з язычніцкай верай, і не згубіла сваёй асаблівасці нават пасля прыняцця хрысціянства.

Мала чым адрозніваюцца ад Шчодрага вечара Калядкі, у якіх часта гучыць матыў: «Ты мне — я табе».

Многія лічылі, што Раство і Каляды звязаны паміж сабой. Але традыцыйна Каляды  існавалі  з  язычніцкіх часоў, і свята Каляды было прысвечана нябеснаму Богу Дажджбогу.

Глыбокай ноччу з 13 на 14 студзеня рыхтавалі кашу-куццю. Вядома, што на Русі  каша займала важнае месца ў харчаванні народа, як бедных, так і багатых. Адсюль і прымаўка: «Каша — матка наша». Куццю варылі з ячменных крупаў на малацэ, потым дабаўлялі жывёльны тлушч. На стале пад абрус клалі пучок сена, каб потым даведацца аб ураджаі. На стале павінна быць каша-куцця, 12 страў і ўзвар (кампот з сухафруктаў).

Зімовыя святы лічыліся са старажытных часоў аднымі з самых вясёлых, бо хадзілі калядоўшчыкі, якія ў  сваіх песнях хвалілі Хрыста, жадалі дабрабыту гаспадарам.

Святлана Мядзведзева.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: