У сераду, 14 снежня а 12 гадзіне ў дзіцячай бібліятэцы Лельчыц адбудзецца адкрыццё выставы «Жыві і працвітай, наш родны край». Будуць прадстаўлены дэбютныя фотаработы фотакарэспандэнта рэдакцыі раённай газеты «Светлае жыццё» Канстанціна Кавалёва. Выстава прысвечана 85-годдзю Гомельскай вобласці і скончыцца менавіта ў юбілейную дату яе ставрэння — 15 студзеня 2023 года.

― Амаль што год спатрэбілася, каб сабраць неабходныя працы. Дадзеная выстава толькі пачатак у творчай дзейнасці, бо жыццё палешукоў немагчыма ўмясціць у некалькі дзясяткаў фотаздымкаў. Яно вельмі шматграннае. Думаю, што ў наступным годзе мы зробім яшчэ больш шырэйшую тэматычную выставу, і будзе больш матэрыялу, ― паведаміў аб мерапрыемстве аўтар работ Канстанцін Кавалеў.

Сярод фотаздымкаў ёсць выявы з жыцця палешукоў: абрады «Чырачка», «Купалле», моманты з наведвання помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць таксама выявы прысвечаныя праекту «Бацькаўшчына».  Усяго, падчас выставы, прадэманструецца каля 50 работ самых розных накірункаў. У іх наведвальнікі пазнаюць свае родныя, так блізкія сэрцу мясціны.  

Ганна ЮШКЕВІЧ.
Фота прадстаўлена дзіцячай бібліятэкай.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: