На Стаўбцоўшчыне на самым беразе Нёмана раскінулася вёска Мікалаеўшчына. Тут  з даўніх часоў жыве род Міцкевічаў, з якога і выйшаў народны паэт і настаўнік Якуб Колас.

Кастусь з ранніх гадоў пачаў вучыцца чытаць, а дапамагаў яму ў гэтым дзядзька Антось. Для малога хлопчыка вучыцца ў школе было нялёгка. Аднак Кастусь імкнуўся атрымаць веды, чытаў творы А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Гогаля, А. Кальцова.

Закончыўшы ў 1902 го-дзе Нясвіжскую семінарыю і атрымаўшы дыплом народнага настаўніка, Канстанцін Міхайлавіч паехаў у Люсіна Пінскага павета працаваць настаўнікам. Вёска была глухой. Малады настаўнік клапаціўся, каб урокі наведвалі і хлопчыкі, і дзяўчынкі, дапамагаў бедным і сіротам, арганізоўваў лекцыі для вяскоўцаў, расказваў ім аб неабходнасці адукацыі.

Творы Якуба Коласа добра вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яны перакладзены больш чым на сорак моў свету. Разам з Янкам Купалам ён стаяў каля вытокаў беларускай літаратурнай мовы, заклаў устойлівы грунт для развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

Творчасць Якуба Коласа — гэта свет, свет дзівосны, багаты і непаўторны, у якім месціцца родная зямля, народ, яго жыццё і гісторыя. Багатая і разнастайная спадчына песняра ўвасобіла хараство народнай фантазіі, глыбіню, мудрасць, узвышанасць мар і імкненняў адвечнага працаўніка.

Якуб Колас — паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік, педагог, навуковец, публіцыст, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі (1926), Акадэмік АН Беларусі (1928), Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944), Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР  (1946, 1949). Ён працаваў асістэнтам кафедры беларускай мовы БДУ (1923—1926).

 Імeм Якуба Кoлaca нaзвaны дpaмaтычны тэaтp y Віцeбcкy, Інcтытyт мoвaзнaўcтвa і бібліятэкa НАН Бeлapycі, шкoлы, бібліятэкі, вyліцы, плoшчы. Адкрыты дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны мyзeй пaэтa ў Мінску. у Акінчыцах, Смольні і Альбуці — яго філіялы. Адкрыты помнікі на Вайсковых могілках у Мінску, на радзіме паэта ў Мікалаеўшчыне, у Мінску, Навагрудку, Лунінцы, Ганцавічах, Ташкенце, Цяньцзіне (Кітай). У 1972 годзе ў Стaўбцoўcкім paёнe створаны Кoлacaўcкі зaкaзнік з мэтaй зaxaвaння пpыpoднaгa кoмплeкcу мяcцін, звязaныx з жыццём і твopчacцю нapoднaгa пaэтa.

Творчасць пісьменніка

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі выйшлі зборнікі вершаў «Песні няволі» (1908), «песні смутку» (1910), а таксама зборнікі прозы «апавяданні» (1912), «Родныя вобразы» (1914).

У дваццатых гадах XX стагоддзя апублікаваны паэмы «Новая зямля» (1923), «Сымон-музыка» (1925),  аповесці  «У палескай глушы» (1922), «У глыбіні Палесся» (1928), «На прасторах жыцця» (1926), асобныя лірычныя вершы, п’есы. У трыццатых гадах напісаны цыклы вершаў «Калгаснае»   (1930),  «Восеньскае» (1935), аповесць «Адшчапенец» (1930-1931). Падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны адлюстраваны ў аповесці «Дрыгва» (1933).

Для творчасці Коласа характэрны майстэрскі малюнак роднай прыроды, глыбокае веданне псіхалогіі беларускага сялянства.

Памёр  паэт 13 жніўня 1956 года, пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

З нагоды юбілея пісьменніка, запрашаем усіх жадаючых у раённую бібліятэку 3  лістапада на літаратурнае свята «Песняры зямлі беларускай».

Раіса ХАЛЯВА, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: