Многія дарослыя ды і дзеці мяркуюць, што ў наш час знікла патрэба ў кнігах. Маўляў, усё можна знайсці ў інтэрнэце.
Давайце паспрабуем разабрацца ў сутнасці справы. Ці сапраўды кніга згубіла сваю карысць? Упэўнена, што гэта не так.
Перш за ўсё кніга, бясспрэчна, з’яўляецца крыніцай ведаў. Чалавек, які чытае — ўдасканальвае, развівае свой кругагляд, логіку, мысленне, паляпшае памяць… мы ганарымся гэтым…
Але нядаўна я пачула меркаванне, што чытанне кніг — гэта зусім неабавязковы занятак. Гэта фраза і падштурхнула мяне на разважанне, якім я хачу падзяліцца з чытачамі. Дык ці патрэбна чытаць кнігі — ці так гэта важна, як пераконваюць настаўнікі? У тым ліку і я, бо таксама былая настаўніца.
Многія думаюць, што часам у кнігах мы не можам знайсці адказ на ўзнікаючыя шматлікія пытанні. Яны быццам не вучаць жыць, змагацца, а вучаць сумаваць, скардзіцца, быць ахвярай. Дык ці патрэбна чытаць?
Канечне, патрэбна.
З самага ранняга дзяцінства, калі вы чытаеце, дык актыўна развіваеце творчыя здольнасці. Вы не проста чытаеце, а ствараеце сваё бачанне падзей, сюжэта, якое адрозніваецца ад таго, як іх уяўляе аўтар. Вы ствараеце свой свет, свае персанажы.
Кніга — гэта бясконца значная крыніца ведаў, карысных парадаў, цікавых гісторый і іншых каштоўнасцяў інфармацыі. Яна суправаджае нас на працягу ўсяго жыцця, пачынаючы з ранняга дзяцінства і да самай старасці…
Традыцыйна кнігу ў наш час актыўна выштурхоўвае электронныя ўладкаванні, інтэрнэт, аўдыёвізуальную прадукцыю. І зноў я задаю пытанне: дык ці патрэбна літаратура сучаснаму чалавеку? Мяркаванні раздзяляюцца. Некаторыя лічаць, што непатрэбна, сёння можна абысціся і без яе.
Іншыя лічаць, што кнігі чытаць карысна. Кніга, маўляў, паляпшае слоўнікавы запас, дапамагае падтрымліваць гутарку, пазнаць новае. Літаратура — добрая дапамога пазбавіцца ад дрэнных думак і паверыць у лепшае. Робіць чалавека больш разумным, выпрацоўвае яснае мысленне, развівае ўяўленне. З кнігай наша жыццё больш цікавае і шчаслівае.
А калі б кніг не стала?
Перш за ўсё знікла б забава, якая можа даць нам задавальненне і пазбавіць ад суму зусім бясплатна. Мы не станем экспертамі ў сваёй вобласці дзейнасці. Але ж чытанне акадэмічных часопісаў, артыкулаў і кніг экспертаў можа дапамагчы стаць лепшымі ў тым, чым займаемся. Карысныя артыкулы і ў самаразвіцці, творчасці, бізнесе, здароваму ладу жыцця, а таксама публікацыі для бацькоў і гэтак далей.
Чытанне лічыцца добрай звычкай, але ж не вельмі патрэбнай сёння. Пагэтаму варта паглядзець, якая карысць чытання, акрамя таго, што гэта бывае вельмі захапляючым працэсам.
Карысць чытання, лічу, намнога вышэй, чым прогляд серыялаў і захапленне гульнямі… Чытанне павялічвае слоўнікавы запас. Калі вы чытаеце творы розных жанраў, дык сутыкаецеся са словамі, каторыя звычайна не выкарыстоўвалі. Таму значэнне кнігі ў нашым жыцці бязмерна вялікае. Гэта ключ да ведаў, якія перадаюцца стагоддзямі. Ды яшчэ кнігі значныя не толькі ў нашым асабістым жыцці, але і ў прафесійнай дзейнасці.
Кніга — ключ да пазнання сябе і свету. Яны мяняюць наша жыццё. З кнігамі чалавек сутыкаецца ўжо з першай хвіліны свайго жыцця, калі маці чытае яму вершы і казкі. А потым дзіця падрастае, і пачынае вучыць літары і склады.
Дык што ж такое кніга? У кожнага, думаю, ёсць свой адказ на гэта пытанне. Агульны, як сцвярджаюць вучоныя, такі:
— Кніга — гэта самая вялікая ў свеце скарбніца, якая захоўвае ў сабе багацце ўсіх народаў. Кніга яшчэ і машына часу, якая можа паведаць аб мінулым, расказаць аб цяперашнім, падказаць будучыню. Давайце павернемся да кніг, палюбім іх, як і раней, а яны нам абавязкова аддзячаць.
Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.