На тэрыторыі Гомельскай вобласці рашэннем аблвыканкама ўсталяваны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкi) дзiкарослых ягад. Брусніцы дазваляецца збiраць у гэтым годзе з 20 жніўня, журавіны — з 10 верасня.
Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Мілошавіцкага лясгаса Сяргей Ліпскі, парадак збору ягад для фізічных асоб не змяніўся. Грамадзяне маюць права без дазваленчых дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў. Плата за дадатковае лесакарыстанне і нарыхтоўку другарадных лясных рэсурсаў прадугледжана толькі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Нагадваем, што зараз дзейнічае абмежаванне на наведванне лесу. Падчас яго забараняецца ўезд на тэрыторыю лесу транспартных сродкаў, развядзенне ў ім вогнішчаў і выкарыстанне адкрытага агню, правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі, а таксама арганізацыя і правядзенне масавых мерапрыемстваў.
Не пакідайце ў лесе непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі, бо на сонцы яны працуюць як павелічальнае шкло, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву, мох. Калі вы заўважылі ўзгаранні, паведамляйце пра іх у бліжэйшае лясніцтва, у дзяжурную службу Мiлашавiцкага лясгаса па тэлефоне 8-02356-4-35-67, Лельчыцкага лясгаса па тэлефоне 8(02356)2-28-76, або ў МНС па тэлефоне 101.
Юлія ХУК.