21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Без мовы не існаваў бы свет. На мове мы думаем, размаўляем, робім. У Міжнародны дзень роднай мовы ўсе мовы прызнаюцца роўнымі, таму што кожная з іх унікальным чынам адпавядае прызначэнню чалавека. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, і беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
Членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Лельчыцкі яслі-сад №3” арганізавана і праведзена мерапрыемства “Мая родная мова –ручайкоў перазвон”, прысвечанае ці не самаму значнаму скарбу чалавека — роднай мове.
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Алена Ўладзіміраўна Мазур расказала прысутным гісторыю, як гэты дзень, 21 лютага стаў знакавым ва ўсім свеце. Ў музычнай зале гучалі багатыя па сэнсу, сціплыя і вобразныя прыказкі і прымаўкі, вершы, легенды і паданні пра Лельчыцы, жарты, загадкі, прыпеўкі ды песні. Ўдзельнікі дэманстравалі прысутнічым вырабы з саломы, лазы, гліны, пазнаёмілі са стравамі беларускай кухні.
Алена Ўладзіміраўна Мазур павіншавала ўсіх са святам, падзякавала за актыўны ўдзел і завяршыла мерапрыемства такімі радкамі:
Мая родная мова – ручайкоў перазвон,
Птушак шчэбет вясновы, калыханка на сон.
Люба кожнае слова: мама, ластаўка, клён.
Будзе жыць мая мова – ручайкоў перазвон.
Пастскрыптум.
Пакуль беларускае слова будзе гучаць ад матчынай калыскі з вуснаў тых, хто ідзе ўслед за намі, наша мова будзе жыць.