У гэтыя студзенскія дні ў Беларусі святкуюцца Каляды – старадаўняе свята, якое азначае канец доўгага піліпаўскага паста, калі людзі могуць весяліцца і частавацца, а самае галоўнае быць добрымі і шчодрымі.
У Лельчыцкім дзіцячым садку 5 таксама адзначылі Каляду, амаль самае вясёлае свята ў гаду. Калядны гурт наведаў усе групы. У выхаванцаў была магчымасць максімальна пазнаць і паглыбіць свае веды аб правядзенні і святкаванні калядных свят у быту беларускіх сялян. Парадавалі і павесялілі ўсіх Каза, Мядзведзь, Цынанка з цыганятамі, Звяздар, Механоша, музыкі. Калядоўшчыкі жадалі ўсім багатага ўраджаю, дабрабыту, здароўя.

На нова лета радзі, Божа, жыта,
Шчодры вечар, багаты вечар!
Жыта, пшаніцу, усякую пашніцу.
Добры вечар, багаты вечар!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: