Хачу спыніцца на некаторых важных момантах, што пачула ў нашых навінах ад палітолагаў.

Новае па раздзелах: устанаўленне палажэння аб развіцці Рэспублікай Беларусь атамнай энергіі ў мірных мэтах і ўстанаўленне новых паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда пры разглядзе канстытуцыйных скаргаў.

Забеспячэнне бяспечнасці пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энэргетыкі, указана на выключэнне магчымасці ваеннай агрэсіі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адносінах да іншых краін.

У праекце новай Канстытуцыі, які ўжо з’явіўся і знаходзіцца ў Прэзідэнта, адзначана, што ўвядзенне ў дзейнасць указаных у Канстытуцыі законаў лічыцца прынятым, калі за іх прагаласавалі не меней, чым 2/3 ад поўнага складу кожнай з палатаў Парламента.

Змены ў Канстытуцыі могуць быць праведзены праз рэферэндум. Рашэнне аб зменах шляхам рэферэндуму лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавалі больш паловы грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Праект новай Канстытуцыі будзе даступны для грамадскага абмеркавання ў першай палове снежня 2022 года. Аб гэтым 18 лістапада заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергіенка, які адзначыў, што праца над праектам падышла да фіналу.

—Прынцыповыя дапаўненні і змены ўнесены ў 77 артыкулах, з’явіліся 11 новых і прапанаваны новы раздзел, які будзе раскрываць статус паўнамоцтва, кампетэнтнасці Усебеларускага народнага сходу, — адзначыў Ігар Сергіенка.

Прапануецца быць Прэзідэнтам не больш, чым 2 тэрміны.

Праект новай Канстытуцыі знаходзіцца ў дастатковай ступені гатоўнасці. Зараз рабочая група спецыялістаў, створаная па распараджэнні Прэзідэнта, працуе над шыфроўкай Канстытуцыі, гэта значыць, прапісвае Канстытуцыю юрыдычнай мовай.

Новая рэдакцыя Галоўнага Закона краіны рыхтуецца з вясны гэтага года. Плануецца, што Канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца не пазней, чым у лютым 2022 года.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Галоўны Закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадзянскіх адносін.

У жыцці любой дзяржавы і краіны Канстытуцыя адыгрывае асаблівую ролю. Яе прыняцце — важная гістарычная падзея. Гэта Галоўны Закон Рэспублікі Беларусь. Усе другія законы і правілы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, не павінны супярэчыць Канстытуцыі. На аснове яе фарміруецца ўся сістэма заканадаўства, вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Па новай Канстытуцыі Прэзідэнт сам, як і цяпер, будзе фарміраваць урад, а таму «моцная ўлада застанецца».

—Новую Канстытуцыю мы прымаем без усялякай ломкі і катастрофаў — беларусам гэта не трэба, — адзначыў Прэзідэнт.

Канстытуцыя 1994 года, якая дзейнічае цяпер, з’яўляецца Галоўным Законам нашай краіны. Рыса яе — плюралізм (мноства відаў быцця).

Дзень Канстытуцыі — дзяржаўнае свята, якое згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157, адзначаецца 15 сакавіка штогод.

Усе мы, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі і з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі, карыстаемся правамі і абавязкамі Канстытуцыі. Гэта ганаровае званне (грамадзянін) дае нам такія правы і абавязкі, што зафіксаваныя ў Канстытуцыі 1994 года.

Хочацца пажадаць нашым грамадзянам сур’ёзна і адказна аднесціся да Канстытуцыйнага рэферэндуму, быць законапаслухмянымі, ведаць не толькі свае правы, але і абавязкі.

Новую Канстытуцыю прымем — жыццё ў нас будзе рухацца наперад.

Многае з Канстытуцыі 1994 года захаваецца. У першую чаргу права на адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, працаўладкаванне і гэтак далей. Захаваецца і Закон аб шлюбе і сям’і (аднаполых шлюбаў у нас не будзе).

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: