Мая маленькая радзіма

Дзе б ні была я, цудных месцаў

Шмат вельмі на ўсёй зямлі,

Але душэ маёй там цесна

І мала месца ёй заўжды.

Хоць там вялікія краіны,

Прырода дзіўная вакол,

Але хапае мне часіны,

Каб зразумець — звычайна ўсё.

І дрэвы іхнія, і птушкі,

Звяры, якіх у нас няма,

Ужо не радуюць мне душу,

Той асалоды ўжо няма.

Мая маленькая радзіма,

Край сэрцу мілы майму.

К табе я думкамі імкнуся,

Заўсёды быць з табой хачу!

Жыву я ў Лельчыцах з маленства,

Прыгожы, дзіўны горад мой,

Малой радзімаю завецца,

Ён будзе назаўжды са мной.

Гамоняць дрэвы тут у лесе,

Птушыны спеў чуваць вакол,

Што мне заморскія краіны,

Тут адчуваю я спакой.

Прыроды вечная краса,

Як казачнае дзіва.

Тут паўстаюць — куды не глянь:

Лясы, азёры, нівы.

Душою я цягнусь туды,

Дзе родныя мясціны.

Гамоняць з ветрам там бары,

Шапочуць штось яліны.

І стужкі рэк блакітных там,

Сінеюць між лясамі.

Палеткі, быццам, дываны,

Шумяць за курганамі.

Абшары балатоў усіх,

Прыемныя для вока,

Завуць у даль сваю людзей

Кудысьці так далёка.

Палескі край, мой любы кут,

Цябе я так кахаю.

И цуд прыроды той заўжды

У сэрцы захаваю.

Я запрашаю вас наведаць

Куток Палесся дзіўны мой,

Дзе вы ахвотна застанецесь

І не захочаце дамоў!

З малітвай за Беларусь

Я, мой народ — мы разам назаўсёды,

Яднае памяць нас былых часоў,

Падзеі і паданні, што праз годы

Мы чэрпаем з крыніц нашых дзядоў.

Адзінства наша — у беларускай мове,

Што так лагодна льецца між сяброў,

У песнях маці аб жаночай долі,

Наказах і парадах ад бацькоў.

У палях бяскрайніх, крыку птушак,

У вершах Коласа, Купалы, Крапівы —

Усюды, дзе гучыць прыемна наша мова,

Якой з калыскі ганарымся мы.

Там, дзе дзяўчынкі-зорачкі ўзрастаюць,

І песня сумная ўдаль заве,

Дзе нівы так прыгожа ззяюць,

І горда Прыпяць сіняя плыве.

Там, дзе крыніц ты чуеш перазвоны,

Вярба стаіць, каля малой ракі,

А ў жоўтым восеньскім прыполе

Каліны яркай бачыш аганькі.

Духмяны пах ржанога хлеба

Хвалюе сэрца ўспамін.

Як не любіць блакіту неба

І кволасць маладой травы?

А васількі, рамонкі ціха шэпчуць

У квяцістых, гаманкіх лугах.

І гулкім рэхам раздаецца

Шум бору ў векавых лясах.

Вясёлка яркая плыве над борам,

У госці ласкава заве

І ў карагодзе кружыць нас вясёлым,

І ў даль лагодную нясе.

Уся будучыня наша — у адзінстве,

У краіне, дзе бяскрайнія палі,

Каб мірна ўсе жылі ў Беларусі

І продкаў землю бераглі.

Ганна РАЖКОВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: