2 лістапада ў госці да гаспадыні Васіліны завіталі выхаванцы старэйшай групы.

Поспех патрыятычнага выхавання дзяцей  залежыць  ад бацькоў і сям’і, ад той атмасферы, якая пануе дома і ў дзіцячым садку. Сучаснае жыццё дыктуе неабходнасць звяртаць асаблівую ўвагу на маральныя аспекты ў выхаванні дзяцей. І гэты працэс ў дзяржаўнай установе адукацыі «Лельчыцкі яслі-сад №5»  фарміруецца з самага ранняга дзяцінства.

Працуючы над гадавой задачай нашай установы, з мэтай далучэння выхаванцаў да беларускай культуры арганізавана спартыўная забава «Беларускія народныя гульні». На працягу мерапрыемства выхаванцы мелі магчымасць у забаўляльнай манеры гаварыць на роднай мове, гуляць у цікавыя беларускія народныя, карагодныя гульні: «Птушыная мова», «Шэры кот», «Буслік», «Папараць-кветка» і іншыя. Усе ўдзельнікі забавы былі актыўнымі, эмацыянальна ўключаліся ў гульні, з энтузіязмам адгукаліся на прапанаваныя педагогамі заданні, і, у выніку, даведаліся шмат новых незнаёмых для выхаванцаў беларускіх слоў. 

Давайце не цурацца нашай мовы,

Заўжды на мове роднай размаўляць,

Бо ёсць хіба пяшчотней што, чым словы,

Якія з вуснаў матчыных гучаць.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: