Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях» з’явіўся 24 лістапада 2006 года.

Абавязак бацькоў ажыццяўляць абарону правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў артыкуле 73 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і.

Напэўна, у нашай краіне няма такіх бацькоў, якія не чулі пра дэкрэт, у каторым ёсць агаворкі, як і пры якіх абставінах органы апекі могуць забраць на некаторы час альбо назусім дзяцей з сем’яў.

Не чулі? Нават калі толькі часткова даведаліся аб існаванні такога нарматыву, а ў вас поўная, нармальная сям’я, я ўсё роўна раю азнаёміцца з самымі ключавымі пунктамі дэкрэта.

Яшчэ ў далёкім 2006 годзе дэпартаментам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў прыдуманы і рэалізаваны дадзены нарматыў — прававы акт з прысваеннем нумару 18. Калі звярнуць увагу на прысвоеную лічбу 18, можна лёгка правесці аналогію, што яна сімвалічна ўзросту дзяцей, каторыя ў далейшым пад яго больш не змогуць трапіць. І гэта адпавядае выбару лічбы.

Што ж мы вырашылі выдзеліць з дадзенага дэкрэта №18. Што павінны ведаць бацькі і іншыя дарослыя, якія звязаны з сям’ёй.

Кідаецца ў вочы ў дакуменце — прысваенне бацькам назвы «абавязаныя асобы».

Бацькі, што з’яўляюцца небяспечнымі для дзяцей, гэта тыя, хто вядзе амаральны спосаб жыцця, хранічныя алкаголікі ці наркаманы, хто не выконвае сваіх абавязкаў па выхаванні і догляду, у сувязі з чым дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Замацавана таксама паняцце, што ў гэту катэгорыю трапляюць не толькі бацькі, якія выпіваюць пры дзецях, але і іх непрыстойныя дзеянні пры дзецях, хаця гэтыя дзеянні і не могуць быць небяспечнымі для жыцця і здароў’я дзяцей.

Што ж падыходзіць пад паняцце неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў?

Пражыванне дзіцяці ва ўмовах, якія не адпавядаюць санітарным нормам (калі брудна, цвіль у памяшканні, дзе жыве дзіця, і г. д.).

Безнагляднасць дзяцей у пазаўрочны час.

Адсутнасць увагі і клопату з боку бацькоў.

Перашкода да атрымання дзецьмі агульнай адукацыі, медыцынскага абслугоўвання.

Нядбайныя адносіны да дзяцей, недахоп цяпла, ласкі, разумення і іншыя факты.

Галоўная сацыяльная сфера Дэкрэта — сацыяльная абарона насельніцтва. Прызнаныя абавязаныя асобы, якімі з’яўляюцца бацькі, павінны пакрываць затраты (пункт 9) на ўтрыманне дзяцей з першага дня змяшчэння іх на дзяржаўнае забеспячэнне. Гэта патрабаванне ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2006 года. Так як значная частка дзяцей у нашай краіне знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых дамах, школах-інтэрнатах, апякунскіх ці прыёмных сем’ях.

Большасць з іх аказваюцца там па віне бацькоў, якія не жадаюць клапаціцца аб сваіх дзецях і займацца іх выхаваннем, якія кінулі іх на волю лёсу.

Абавязаным асобам аказваецца дапамога ў працаўладкаванні.

А таму асноўным з’яўляецца пакрыццё затратаў на ўтрыманне непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, іх бацькамі.

Прыпыненне пакрыцця затратаў адбываецца пасля поўнага іх пагашэння, а таксама ў выніку смерці бацькоў (бацькі), якія з’яўляліся абавязанымі асобамі, пасля аб’явы іх (яго)  памерлымі, прызнанне яго (бацькі) адсутнасць невядомай, прызнанне недзеездольным у сувязі з хваробай, і ён не можа выканаць патрабаванне па пакрыцці затратаў на ўтрыманне дзяцей.

Дэкрэт забяспечвае абарону правоў і законных інтарэсаў дзяцей у неспрыяльных сем’ях, а таксама павышае адказнасць бацькоў, якія не выконваюць канстытуцыйныя абавязкі па выхаванні сваіх дзяцей.

У Дэкрэце падрабязна выкла-дзена працэдура адабрання дзяцей з неспрыяльных сем’яў. Гэтым у асноўным займаецца камісія па справах непаўналетніх. Прадстаўнікі  камісіі наведваюць сем’і, праводзяць апытванне суседзяў, гутараць з настаўнікамі, калі дзеці школьнага ўзросту.

Абавязаныя асобы па ісках мясцовых выканаўчых і распарадчых ці ўпаўнаважаных імі органаў могуць быць выселены з жылплошчаў, якія яны займаюць, у судзебным парадку, калі гэтыя плошчы дзяржаўнага ці ўласнага характару.

Ім могуць прапанаваць іншыя памяшканні: з меншай плошчай і горшай якасцю, у тым ліку і за межамі дадзенага населенага пункта на тэрмін, зазначаны ў рашэнні суда.

У Дэкрэце адзначана, што ўсімі фінансамі распараджаецца апякунскі савет, куды ўваходзяць прадстаўнікі ад бацькоў.

Дзеці, забраныя з неспрыяльных сем’яў, у нас знаходзяцца ў Лельчыцкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры (часткова, калі бацькі з цягам часу становяцца на шлях выпраўлення).

У кожнай школе (сярэдняй) ёсць сацыяльны педагог і псіхолаг, якія ў сваёй працы з дзецьмі шырока  выкарыстоўваюць асноўныя палажэнні Дэкрэта, а таксама выкарыстоўваюць іх і класныя кіраўнікі.

Вельмі хочацца пажадаць бацькам быць больш адказнымі, не кідаць сваіх дзяцей на волю лёсу, самім клапаціцца аб іх і выхоўваць. А для дзяцей іх маці і бацька — самыя лепшыя. Як настаўніца гэта я часта чула ад іх.

Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: