Далучэнне да беларускай нацыянальнай культуры дзяцей

0
477

Згода, талерантнасць, yзаемаразуменне, павага – гэта каштоўнасці, да якіх імкнецца кожны чалавек ва ўсе часы. Жаданне жыць у міры і быць шчаслівымі аб’ядноўвае ўсіх  людзей. 

Заканчваецца 2021 год.  Год,  які абвешчаны  Годам народнага  адзінства. 

За гэты час у дзяржаўнай установе адукацыі “Лельчыцкі яслі-сад №3”  прайшло шмат розных мерапрыемстваў і сярод дарослых, і сярод дзяцей, праз якія вырашаліся такія задачы, як далучэнне да беларускай нацыянальнай культуры, фарміраванне  устойлівай цікавасці  да беларускай мовы, фарміраванне станоўчых сяброўскіх адносін, пачуцце калектывізму.

Спецыфіка ўстановы дазваляе вырашаць гэтыя задачы праз розныя віды дзейнасці. У тым ліку і праз тэатральна-мастацкую.  Але, у гэты раз выхаванцы не самі прымалі ўдзел у драматызацыі, а сталі гледачамі – сведкамі інсцэнізацыі вершаванай казкі  “Разумны заяц” у выкананні педагогаў.

Спачатку дзеці з трывогай  назіралі, як беднага Зайца хацелі з’есці Воўк, Ліса і Мядзведзь. Але,  Касы  уключыў увесь свой розум, дыпламатыю, тактоўнасць,  ну і, вядома,  трошкі хітрасці ў размове з драпежнікамі.

Валодаючы такімі якасцямі і дзякуючы ім, Заяц не толькі застаўся ў жывых, але  і здолеў пасябраваць з Ваўком,  Лісіцай і Касалапым.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: