Жыцё, як адно імгненне…
Як многа хочаца сказаць
Пра то жыццё, што так мінула…
Вы шмат маглі б яшчэ дадаць,
Каб сэрцы нашыя кранула.
… Мне патрэбна многа пра яго расказаць, каб было зразумела, чаму Георгій Аляксеевіч Баланчук – гонар і прыклад нашай сям’і. А для гэтага мне патрэбна пачаць з пачатку, — адзначыла доч Людзміла Георгіеўна.
“Нарадзіўся тата 3-га мая 1921 года, у вёсцы Іванава Слабада, Тураўскаго раёна. Сям’я, у якой рос Георгій, была простай, працавітай. Выхоўваючы дзяцей, а іх было чацвёра: трое хлопцаў і адна дзяўчынка, бацькі стараліся зрабіць так, каб паміж імі панавалі мір і згода. Час ішоў і Георгій заканчвае ў 1939 годзе Тонежскую сярэднюю школу. Пасля школы прызвалі Георгія Аляксеевіча служыць у Чырвоную Армію, дзе адразу ён быў адпраўлены на вучобу ў Саратаўскае артылерыйскае вучылішча. Скончыў яго “ на выдатна”, за што і атрымаў званне лейтэнанта ў 20-гадовым узросце. З ім разам, у Саратаве, займаўся пісьменнік Васіль Быкаў, які пасля, як і мой бацька, трапляе на фронт. Пазней Васілій Уладзіміравіч напіша твор “Трэцяя ракета”, дзе поўнасцю адлюструе ход баявых дзеянняў 1941 года, у якім удзельнічаў і Георгій. Пасля заканчэння Саратаўскага вучылішча, камандаванне адпраўляе яго пад Сталінград. Ён становіцца начальнікам разведкі артылерыйскага дывізіёна. Георгій не зважаючы на тое, што меў званне, заўсёды ішоў у бой у першых шэрагах. Салдаты яго любілі і паважалі, як добрага камандзіра. На той час яму было толькі 20 гадоў. Георгій быў двойчы паранены: першы раз у самым пачатку вайны – ў 1941 годзе, а другі – ў 1944 , а таксама быў кантужаны. Пасля шпіталя Георгій Аляксеевіч зноў вяртаўся на фронт, ніводнага разу не папрасіўся застацца з-за раненняў у тылу. За яго доблесць і прыкладнае выкананне баявых заданняў, камандаванне фронта прадставілі Георгія. да ўзнагарод ардэнамі “ Аляксандра Неўскага”,“ Айчыннай вайны другой ступені”, “Чырвонага сцяга”, і медалямі “За ўзяцце Бярліна”, “За перамогу над Германіей”, “За абарону Сталінграда”.
Чытаючы дакументы аб тым, што зрабіў бацька у гады вайны са сваімі франтавымі сябрамі, разумеешь, што людзі рабілі ўсё магчымае і немагчыма дзеля таго, каб здабыць, такі чаканы ўсімі , мір. З дакумента ад 10 красавіка 12944 года, я дазналася, што ён разам з даручаным яму дывізіёнам, абпопняючы Перакопскі перасмык, добра арганізаваў разведку і асабіста сам выявіў сапраўднае месца, дзе размяшчаліся тры артылерыйскія батарэі, дзве мінбатарэі, два дзота і два назіральных пункта. А, вось, гэтыя радкі мне чытаюцца з вылікім задавальненнем: “У баю, пры прарыве абароны 8-10 красавіка 1944 года, Баланчук Георгій Аляксеевіч паказаў сябе як мужны, вопытны афіцэр”.
Георгій Аляксеевіч дайшоў да самога Бярліна. Вайна для яго не скончылася і пасля заканчэння: ён становіцца камендантам у адным з гарадоў Германіі з 1945года па 1947 год. Канешне, чалавеку хацелася хутчэй вярнуцца на Радзіму, у сваю родную вёску, аднак абавязак ёсць абавязак. Чым больш дазнаваліся пра бацьку, тым больш разумелі выказванне:” Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць”. Ён абараняў… Сумленна. Шчыра. З годнасцю. Гэты юнак не проста выжыў, прайшоўшы ўсе жахі вайны, ён пачаў любіць жыццё з большай сілай. У яго сэрца не закралася жорсткасць, бо хіба зможа чалавек з абыякавай душой пайсці працаваць у школу, у гэтую “маленькую краіну дзяцінства?”.
Пасля таго, як тата дэмабілізаваўся ў 1947 годзе, ён вярнуўся ў сваю родную вёску. У гэтым годзе сустрэў і сваю будучую жонку – Антаніну, якую направілі настаўнічаць у Іванаву Слабаду. Як кажуць – гэта было каханне на ўсё жыццё. Яны ўсё рабілі разам: жонка стала яго надзейным тылам.
У 1950 годзе Георгію Аляксеевічу прапанавалі пайсці працаваць дырэктарам школы ў вёску Тонеж, пасля чаго ён паступае ў Мазырскі інстытут. Ён стаў першым пасляваенным дырэктарам, якому патрэбна было ўсё пачынаць “з нуля”. Прапрацаваў дырэктарам у Тонежы тры гады – змог пакінуць пасля сябе добрую памяць, згуртаваны каляктыў. Аднак, гэта не азначае, што Георгій Аляксеевіч назаўсёды развітаўся з прафесіяй настаўніка. У Іванавай Слабадзе, малой радзіме, школа адбудавалася пазней – ён не мог не падтрымаць гэты пачатак, за што і быў прызначаны дырэктарам, але цяпер ужа Слабадской школы. І зноў Георгій Аляксеевіч пачынае ўсё “ з нуля”. Цяжкасці не пужаюць, здаецца, наадварот – робяць больш мацнейшым, вучаць прадбачыць на далей. На працягу многіх гадоў, Георгій Аляксеевіч Баланчук выконваў розныя грамадскія работы. Ён быў:дэпутатам сельскага Савета; дэпутатам раённага Савета; членам КПСС, сакратаром парткома; народным засядацелем суда. Да яго прыходзілі, яму давяралі, з ім раіліся. Ён усім удзялял увагу, стараўся дапамагчы ў розных жыццёвых сітуацыях. А, калі рэч заходзіла пра школу, а гэта значыць пра дзяцей – ішоў да канца. Людзміла Георгіеўна, дачка, расказала такую гісторыю, што школе патрэбна была грузавая машына і тады Георгій Аляксеевіч піша зварот у Вярхоўны Савет СССР, каб дапамаглі з патрэбным транспартам. Не кожны зіог бы такое зрабіць у той час. Для такога патрэбна шчырае сэрца, вера і вялікая любош да сваёй вёскі і да аднавяскоўцаў. Ну як можна не ганарыцца такім чалавекам?! Як можна не мець жаданне быць падобным на яго?!
Такая праца дала пра сябе ведаць, да яшчэ і раненні ўсё больш і больш нагадвалі пра сябе: асколкі, якія не змаглі выдаліць ні пад час вайны, ні ўжо ў мірныя часы, знаходзіліся вельмі блізка каля сэрца. Георгій Аляксеевіч забываў пра сябе, не шкадаваў – гэта ўсё і адлюстравалася на яго здароўі. Баланчук Георгій Аляксеевіч памёр у 51 год, у 1972 годзе. Роднымі і блізкімі быў пахаваны ў сваёй роднай вёсцы, якую вельмі любіў. Пасля сябе пакінуў чацвёра дзяцей, кожны з іх вырас годным чалавекам, бо былі выхаваны на прыкладах бацька, які звыш сябе ставіў людскія клопаты. Георгій Аляксеевіч, яшчэ пры жыцці, стараўся, каб яго дзеці, племяннікі раслі ў згодзе, сябравалі паміж сабой — не страчалі свайго карэння. 3 мая Георгію Аляксеевічу было б 100 гадоў.
Вы прайшлі праз вайну і праз голад,
Праз раненні, праз страту сяброў,
Не зважалі на боль і на холад-
Усё мінула пад стужку часоў…
Вы пайшлі, але памяць усё ж з намі…
Падрыхтавала Надзея Гуд.