Не аддаць самае каштоўнае

0
377

Надыйшла вясна. Зноў даносіцца голас апазіцыі пра тое, што вось вясной мы ўсім пакажам…

Каму? Навошта? Для чаго? Адказаў на гэтыя пытанні няма. І рыторыка некаторых амаль палітыкаў дайшла да слоў: мы супраць крызісу. Хочацца запытаць, ці яны сур’ёзна, бо хацелі санкцый у адносінах да ўсіх прадпрыемстваў, забастовак, дабіваліся пераносу чэмпіянатаў і міжнародных спаборніцтваў, ганьбуюць краіну нашу і яе інвестыцыйныя магчымасці, але ж вырашылі перамагчы крызіс выхадамі на вуліцу? Давайце яшчэ раз успомнім пра тое, што было, каб не дапусціць гэтага.

Цяпер у многіх на вуснах такая фраза: «У нашай краіне не так спакойна, ёсць прычына чагосьці баяцца». А чаго баяцца? Што вы зрабілі такое, з-за чаго варта баяцца? Калі ты гандлюеш наркотыкамі — гэта зразумела. Калі ж ты працуеш, выплачваеш падаткі і клапоцішся аб навакольных, тады і баяцца нічога не трэба.

Вось дзевятага, дзесятага і адзінаццатага жніўня было страшна. Многія ўдзельнікі тых мітынгаў, вулічных блуканняў не могуць адказаць, дзеля чаго хадзілі туды, тым больш, што яны не адмаўляюць, што было страшна, бо ведалі, што ішлі глядзець на бойкі, на людзей, якія здзяйсняюць правапарушэнні і злачынствы: будуюць барыкады, блакіруюць аўтатранспарт, кідаюць каменні і запускаюць феерверкі ў праваахоўнікаў. Зразумела, гэта страшна. Зразумела вы ішлі глядзець баі без правілаў, дзе кожны, што хоча, тое і робіць.

Пагэтаму тут нельга чакаць мілых малюнкаў, бо вулічныя баі — гэта рамантыка, але ж надта кранае нервы моладзі, якая любіць экстрым. Але калі чалавек выходзіць на мітынг, выходзіць парушаць закон, то павінен разумець, што яго тыл застанецца без галоўнага члена сям’і, асабліва гэта датычыцца мужчын. Таму ўжо не пятнаццаць, а трыццаць сутак арышту — гэта месяц без зарплаты, не гаворачы ўжо пра пазбаўленне волі на год і больш. Таму варта задумацца, хто як і чым будзе дапамагаць вашай сям’і.

У наш час самае страшнае, што не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей вырашылі забраць каштоўнасці, а гэта вядзе да разбурэння сям’і, разбурэння школы і гэтак далей.

У жніўні 2020 года мне давялося паразмаўляць з жанчынай, трохі маладзейшай за мяне.  Яна адзначыла, што супраць гэтых вулічных змен. Ужо наелася, як і яе пакаленне, усім гэтым — яе вопыт дазваляе так сказаць.

Потым напомніла пра мары аб зменах, волі, роўнасці і братэрстве ў ліхія дзевяностыя, і закончыла словамі англійскага вядомага празаіка Самярсэта Маэма: «Кожнае пакаленне пасмейваецца са сваіх бацькоў, смяецца з дзядуляў і ганарыцца прадзядулямі».

Хачу адзначыць, што мне вельмі шкада дзяцей падлеткавага ўзросту, якім льюць у вушы ўсякі бруд па тэлебачанні, у інтэрнэце, сацыяльных сетках. І яны вераць, не ставяць пачутае пад сумненне. Пераканаць іх вельмі цяжка. Але крытычна думаць пра інфармацыю проста неабходна. Нельга дапускаць маніпуліравання сабой. Бо адказнасць за свае ўчынкі кожны нясе індывідуальна. Вельмі важна разумець, што за свае дзеянні кожны ў адказе не толькі перад сабой, а таксама перад сваёй сям’ёй, сваімі дзяцьмі і ўсімі акружаючымі.

Важна памятаць расходжую фразу: воля аднаго грамадзяніна заканчваецца там, дзе пачынаецца воля другога. Аб гэтым можна спрачацца бясконца, аднак не пагаджацца — нельга.

Хачу яшчэ адзначыць, што я пастаянна гляджу на нашым беларускім тэлебачанні перадачу «Крымінальная хроніка». Звяртаю ўвагу, як змяніліся тыя, хто ў жніўні 2020 года на вуліцах выстаўлялі сябе такімі «героямі». А цяпер на допытах перад праваахоўнымі органамі іх проста нельга пазнаць: нейкія спалоханыя, няшчасныя, ціхія, многія просяць прабачэння, нават слязу пускаюць. Аж непрыемна на іх глядзець. «Гераізм», як кажуць, нібы рукой зняло.

Звярнула ўвагу, што многія з іх за злачынствы ўжо мелі турэмнае зняволенне. Сярод гэтых пратэстантаў многа беспрацоўных. Але ж многа і такіх, што, як кажуць, выйшлі прагуляцца, ці проста пагля-дзець. Толькі чамусьці ў іх руках аказаліся кактэйлі Молатава, піратэхніка, камні, цвікі і гэтак далей.

Заклікаць хачу маіх любімых суайчыннікаў, асабліва моладзь: «Перш чым на што-небудзь рашыцца, глыбока падумайце, бо адказ усё роўна давядзецца трымаць, калі парушыце закон. А таму думайце і не псуйце сваё будучае».

Я веру, што вясна 2021 года абавязкова стане вясной надзеі на лепшае, а год 2021 — будзе Годам адзінства нашай нацыі, міру і спакою.

 Святлана МЯДЗВЕДЗЕВА.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: