Што можа быць лепшым, чым пакінуць памяць пра сябе ў роднай школе? А якую добрую памяць пакідаюць выпускнікі школы, калі высаджваюць дрэвы, што вырастуць і будуць напамінкам настаўнікам, вучням, аднавяскоўцам пра тых, каму навучальная ўстанова дала пуцёўку ў жыццё!
14 красавіка 2021 года ў Сіманіцкай школе прайшла акцыя “Пасадзі дрэва на памяць школе” . Вучні 11 класа, у хуткім часе выпускнікі, разам з дырэктарам школы Коцурам Г. В. , старшынёй Сіманіцкага сельскага савета Лукашэвічам А. В., педагогам-арганізатарам Федаровіч І. М. высадзілі на тэрыторыі школы 20 туй. Дрэвы вырастуць, стануць упрыгажэннем тэрыторыі школы і ўсім будуць напамінаць аб тым, што ў 2021 годзе школу скончылі 7 вучняў, якія на дадзены момант з’яўляюцца гордасцю школы: большая палова класа – гэта тыя, хто з гонарам прадстаўляў школу на раённых і абласных алімпіядах, творчых конкурсах, конкурсах навуковых і даследчых работ.
– Хай растуць нашы дрэвы, радуюць аднасяльчан і прыезжых, а мы будзем радаваць сваіх настаўнікам далейшымі поспехамі і ганарыцца, што з’яўляемся выпускнікамі школы, якая для нас стала самай лепшай і самай роднай, – з настальгіяй кажуць адзінаццацікласнікі.
Верасовіч Дар’я,
вучаніца 10 класа, член аб’яднання па інтарэсах “Юны карэспандэнт”