Нам блізкія словы лягчэй зразумець.
На іх і трымаецца родная мова –
Таму беражы яе кожнае слова.
Сяргей Чыгрын
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
З 15 па 19 лютага ў Лельчыцкай раённай гімназіі праходзіў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У праграме прадметнага тыдня прайшлі ўрокі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры; круглы стол для настаўнікаў пачатковых класаў; прадстаўленне творчых работ вучняў V – VIII класаў; удзел у конкурсе вучэбна даследчых работ вучняў VII – ХІ класаў. Свае даследчыя работы абаранялі Сініцкая Яніна, Буцько Паліна, Несцярэня Аляксандр. Усе жадаючыя прынялі ўдзел у конкурсе “Буслік – 2021”.
Асабліва святочна, цікава і крэатыўна праходзіў заключны дзень, прысвечаны Дню роднай мовы. Для вучняў V – VII класаў падрыхтаваны інтэрактыўныя заданні на веданне роднай мовы. Вучні VIII – ХІ класаў праходзілі адзін з падрыхтаваных для іх маршрутаў (“Лінгвістычны”, “Літаратурны”, “Крок да поспеху”), выконвалі заданні, згенерыраваныя ў QR-коды. За праходжаннем маршрутаў сачылі старшакласнікі-кансультанты. За беспамылковае выкананне заданняў 7 удзельнікаў атрымалі сертыфікаты на 10 балаў па беларускай мове ці літаратуры. Гэта залежала ад маршруту, выбранага вучнем.
Актыўна далучыліся да святкавання настаўнікі: яны прайшлі маршутам “Крок да поспеху”, выканалі падрыхтаваныя для іх заданні. Для адміністрацыі распрацаваны “Метадычны партфель”, у якім сабраны заданні па кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогаў.
Прадстаўнікі адміністрацыі і настаўнікі гімназіі атрымалі сертыфікаты, прымеркаваныя да Дня роднай мовы.
Ірына Казачэнка, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”.