Як прайшоў дзень ведаў у Ліплянскай школе

0
522

Гасцінна расчыніла дзверы сваім вучням Ліплянская сярэдняя школа. Па-святочнаму апранутыя, з букетамі прыгожых кветак, дзеці выстраіліся на лінейку.

Святочны настрой. Усе ў радасным узрушэнні. Весялосць у вачах педагогаў, вучняў, добрыя ўсмешкі на тварах бацькоў.

Першага верасня асацыіруецца з пачаткам новага навучальнага года, прыносіць вучням сустрэчу са школай, аднакласнікамі, настаўнікамі.

Вось роўным шнурочкам выстраіліся адзінаццацікласнікі, прыгожыя, статныя выпускнікі. Для іх гэты навучальны год апошні. Яны на парозе дарослага жыцця. З нецярплівасцю чакалі першага верасня першакласнікі, каб упершыню ўвайсці ў школьны клас. Таму для іх гэты момант асабліва хвалюючы.

Першай павіншавала ўсіх удзельнікаў свята с Днём ведаў дырэктар школы Калеснік Наталля Іванаўна, якая адзначыла, что за паспяховую працу па ўдасканаленню і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўзорнае добраўпарадкаванне тэрыторыі ўстановы адукацыі працоўны калектыў нашай школы ўзнагароджаны лістом падзякі Лельчыцкага раённага выканаўчага камітэта. 

Падзяліць радасць з педагогамі, вучнямі і іх бацькамі прыйшлі і госці, якія пажадалі поспехаў у новым навучальным годзе. Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Грыб Алена Кірылаўна і Гаўрылавец Вольга Мікалаеўна прыйшлі з падарункамі, каб парадаваць нашых дзяцей. 

Прагучаў першы званок. Усе вучні разам са сваімі настаўнікамі і гасцямі пайшлі ў клас на ўрок “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”. Педагогі школы пастараліся так падрыхтаваць свае першыя ўрокі, каб акцэнтаваць увагу вучняў на паняцці “малая радзіма” і на тым значэнні, якое яно павінна набыць у жыцці кожнага чалавека. Бо для адных – гэта месца, дзе ён нарадзіўся, для другіх – месца, дзе ён жыве, а для кагосьці малая радзіма – месца, якое аказала важны ўплыў на яго станаўленне.

Для малодшых школьнікаў падчас першага ўрока настаўнікі арганізавалі завочныя падарожжы, тэматычныя гутаркі, конкурсы. Старэйшым вучням прапанавалі паўдзельнічаць у дыскусіях, запрасілі на сустрэчу з імі цікавых людзей.

Мы хочам, каб нашы дзеці адчувалі асабістую адказнасць за будучыню сваёй малой радзімы, а школа і педагогі дадуць усё неабходнае для навучання і выхавання. 

Ларыса Ліпская, старшыня прафсаюзнага камітэта

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: