Лайдачыць у сучаснай моладзі не ў трэндзе. Зарабіць сабе капейку, каб быць незалежнымі ад бацькоў і не прасіць анічога, адзін са спосабаў занятку ўлетку. Асабліва гэта датычыцца студэнтаў і навучэнцаў, у якіх зараз канікулы. Яны не губляюць час дарэмна і ўладкоўваюцца па магчымасці на працу.
Гомельская вобласць разам з Брэсцкай па тэмпах уборкі збожжавых у ліку лідэраў. Дапамагаюць гаспадаркам ва ўсіх рэгіёнах Беларусі студэнцкія атрады БРСМ. Не стаў выключэннем і Лельчыцкі раён. Карэспандэнт «СЖ» адправіўся на зернесклад ААТ «Сінпольскае», дзе пазнаёміўся з байцамі студэнцкага атраду.
На зернескладзе ў Буйнавічах трудавы семестр РКГА «БРСМ» чацвёрты год. У складзе цяперашняга сезону — 9 вучняў навучальных устаноў Лельчыцкага раёна. Як распавёў «СЖ» куратар студэнцкага атрада Мікалай Уласенка, які па сумяшчальнасці адказны за тэхніку бяспекі ўчастка «Буйнавічы», зараз, у разгар жніва, дапамога для сельгаспрадпрыемста ў самы раз.
Навучэнцы ўстаноў адукацыі на зернескладе будуць знаходзіцца каля дзесяці дзён. У іх абавязкі ўваходзіць падмясці прасыпанае зерне, падграсці яго бліжэй, каб палепшыць умяшчальнасць засекі. Трэба адзначыць, што працаваць даводзіцца старанна, бо збожжа з палёў паступае безперапынна.
— Гэты год урадлівы. Зерня значна больш, чым у мінулым годзе, часцей адвозка. У дзень на зернесклад дастаўляюць каля сямідзесяці тон ураджаю. З ім працуюць студатрады, — зазначыў Мікалай Уласенка.
Сцяпан Венгура родам з Чырвонабярэжжа, скончыў нядаўна ліцэй. Ён дзеліцца з «СЖ»:
— Раней летам працаваў на нарахтоўцы дароў лесу. Першы раз уладкаваўся ў Буйнавічы на зернесклад. І не шкадую. Адпрацую — і на мехдвор гаспадаркі. У мяне практыка. Буду працаваць там слесарам. Атрыманую зарплату планую патраціць на адзенне — хачу абнавіць свой гардэроб.
Разам са Сцяпанам яго сябры і аднагодкі. Усе адзін аднаго ведаюць, бо за такі непрацяглы час паспелі пазнаёміцца. Напрыклад, Анатоль Паўлечка. З ім на зернескладзе не толькі каллегі, але ж і добрыя сябры. І такое сяброўства дапамагае больш плённа працаваць.
Як зазначае Мікалай Уласенка, байцы стараюцца — нічога не скажаш. А па працы і пашана, як кажуць. Па выніках працоўнай дэкады навучэнцы атрымаюць добрае грашовае ўзнагарожданне. І чым лепш праца — тым вышэй заробак. Плануецца, што разлік адбудзецца адразу па выніках.
Что ж датычыцца жніва ў цэлым, то ўсяго ў Лельчыцкім раёне, па апошніх дадзеных, абмалочана 5 366 гектараў, што складае 57 працэнтаў ад плану.
Канстанцін КАВАЛЁЎ.
Фота аўтара.