25 гадоў незалежнасці нашай краіны. Гэта многа ці мала? Калі разглядаць як гістарычны адрэзак часу, то, здаецца, і не вельмі многа. Але ж давайце паглядзім на маштабы развіцця краіны, на тыя змены, што адбыліся ў нашым жыцці, дык, пэўна, гэта і нямала.

У незалежнасць мы ўвайшлі з надта слабай эканомікай, нізкім дабрабытам людзей. Многае выдавалася па талонах, думаю, жыхары памятаюць чэргі, бо была няхватка не толькі харчовых, але і прамысловых тавараў.

Прыкладаў можна прывесці яшчэ многа. Але давайце паглядзім, як змянілася наша жыццё за гэтыя 25 гадоў незалежнасці.

Асфальтаваныя дарогі як да буйных гарадоў, так і да вёсак раёна.  Шматпавярховыя будынкі з шыкоўнымі ў іх кватэрамі ўпрыгожваюць наш гарадок. На вуліцах Лельчыц асфальт, зелень і кветкі.

Даўно ўжо мы забыліся пра чэргі.  Магазіны як дзяржаўныя, так і ўласныя прапануюць нам, пакупнікам, усё, што  толькі пажадаем. Ды ў якіх упакоўках! Зойдзем у магазін —  вочы, як кажуць, разбягаюцца. Культура абслугоўвання на  высокім узроўні. За кожную пакупку ад прадаўцоў  атрымліваем падзяку і запрашэнне прыходзіць часцей.

Толькі б, канечне, грошай трохі болей. Спартыўныя комплексы, школы ў гарадах, стадыёны ў наш час — не навінка. Значна палепшылася сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва, асаблівая ўвага да ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама да састарэлых, адзінокіх і нямоглых.

Больш увагі ўдзяляецца дзецям-сіротам і дзецям, якія трапілі ў складаныя жыццёвыя сітуацыі.

Прыкладаў, што жыццё мяняецца ў лепшы бок, надзвычай многа. Думаю, усе гэта бачаць. Нас радуе, што камп’ютэрамі і гаджэтамі, уласнымі аўтамабілямі, якія цяпер не з’яўляюцца раскошай, а сродкам перамяшчэння, ужо нікога нельга здзівіць.

Але ёсць, канечне, і праблемы, якія неадкладна трэба вырашаць.

Святлана Мядзведзева, Лельчыцы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: