У Лельчыцкай раённай гімназіі прайшло вельмі «смачнае» мерапрыемства, прымеркаванае да Дня роднай мовы. Галоўнае — далёка ісці не трэба было. Дзецям дастаткова было выйсці за дзверы сваіх класаў — іх тут чакалі і забавы, і пачастункі, і пазнавальныя стэнды. Тым, што больш за ўсё зацікавіла школьнікаў, былі філворды, разгадаўшы якія можна было пачаставацца той нацыянальнай стравай, што была адказам галаваломкі. Маладыя розумы з задавальненнем падсілкаваліся перад астатнімі ўрокамі. Таксама рабяты з не меншай цікавасцю пакідалі на стэндзе стыкеры-сардэчкі, на якіх яны пісалі любімыя словы роднай мовы, і запоўнілі плакат «пяшчотныя словы»
Фото Яны Ляховец.