У святочным мерапрыемстве, якое штогод праходзіць 13 мая,  прынялі ўдзел біскуп Казімір Велікаселец, а таксама ксяндзы і вернікі з іншых парафій, скаўты з Мінска.

Вядома, што Маці Божая аб’явілася ў Фаціме траім дзецям. Праз іх Яна накіравала пасланне свету і заклікала да навяртання, пакаяння, малітвы (асабліва штодзённай на ружанцы), да прысвячэння кожнага з нас Яе Беззаганнаму Сэрцу.

У гонар 102-й гадавіны святкавання фацімскіх аб’яўленняў у касцёле адбылася Святая Імша, да якой далучыліся вернікі не толькі з нашага раёна, але і іншых парафій. З казаннем да ўсіх прысутных у храме звярнуўся айцец Леанард Ордэна Айцоў Паўлінаў, які працуе ў нядаўна створанай парафіі ў Гомеле. Святар павіншаваў усіх з урачыстай падзеяй, заклікаў з даверам звяртацца да Беззаганнага Сэрца Марыі, якая здольна выпрасіць з намі і для нас збаўчую моц Божай ласкі, якая дапаможа перамагчы зло, якое ўкаранілася ў сэрцах людзей.

Айцец Леанард таксама зазначыў, што калі чалавек трымае ружанец, то яго ўжо ўзяла Маці Божая за руку, а калі ён шчыра моліцца, то Нябесная Заступніца нясе верніка на руках, абараняючы яго.

Яшчэ святар, трымаючы ў руках невялікі пачак, сказаў, што менавіта там знаходзяцца лекі ад дэпрэсіі, стрэсу, галаўной болі, нярвовых праблем чалавека. А калі адкрыў яго, то ўсе ўбачылі ружанец. Менавіта такія лекі — шчырыя малітвы да Пана Езуса, Маці Божай — раздае айцец Леанард людзям, якія звяртаюцца да яго за дапамогай пры фізычных і духоўных хваробах.

Яшчэ цікава было даведацца, што на ўсіх абразах Маці Божая адной рукою трымае Езуса на руках, а пальцам другой паказвае на Сына Жыцця, Збавіцеля, Абаронцу, тым самым гаворачы аб тым, што вось, людзі, ваша збаўленне, ратунак.

Кульмінацыйным момантам свята стала Эўхарыстычная працэсія са Святымі дарамі з удзелам каталіцкіх святароў з Мінска, іншых гарадоў, якая суправаджалася спевамі вернікаў і мінскага хору. Упрыгожвала шэсце  галоўная святыня ўрачыстасці — беласнежная ў пазалоце фігура Божай Маці Фацімскай. Асабліва прыемна было назіраць за дзяўчынкамі ў прыгожых далікатна-белых  сукенках, якія, нібы анёлы, усыпалі шлях пялёсткамі руж.

Дарэчы, Маці Божая Фацімская карыстаецца шанаваннем і даверам сярод католікаў усяго свету. Менавіта Найсвяцейшай Панне вернікі дасылалі свае шчырыя малітвы з вялікай надзеяй на дапамогу і падтрымку Нябеснай Заступніцы.

Фота Мікалая НІКІЦЕНКІ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: