Каляды — даўняе народнае свята нашых дзядуляў i бабуль, на якiм вадзiлі «казу», каб палi радзiлi, «мядзведзяў», каб былi ўсе здаровыя i багатыя, спявалi калядкi i шчадроўкi, усiм жадалi шчасця i дабрабыту. Лiчылася: як праводзiлася каляднае свята, такiм будзе ўвесь год.
Па добрай традыцыі ў лельчыцкай сярэдняй школе №2, як заўсёды, весела, з гумарам, песнямі і прыпеўкамі прайшлі «Калядкi — добрыя святкi». Вучнi 8-х класаў разам з настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры Верай Шур прадэманстравалi тэатралiзаваную пастанову гэтага свята. На iм пабывалі вучнi i настаўнiкi ўсiх класаў, якія з задавальненнем далучыліся да народных звычаяў і абрадаў, набылі шмат пазітыўных эмоцый і святочны настрой. Гэта мерапрыемства яшчэ больш з’яднала дзяцей і педагогаў, унесла ў школьнае жыццё разнастайнасць, зрабіла яго больш насычаным і запамінальным.
А грашовыя ахвяраваннi, якiмi адарылi госцi артыстаў, былi накiраваны на дапамогу хворым дзецям. А дабрыня заўсёды вяртаецца дабром.