обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

З даўніх часоў у Тонежы ў апошні дзень Масленіцы павялося спраўляць  абрад гукання вясны “Чырачка”. Яшчэ напярэдадні свята жанчыны выпякаюць з цеста фігуркі птушак — чыркоў (гэта мясцовая назва невялікіх вадаплаўных качачак). Лічылася, што яны на сваіх крылах прыносяць вясну, набліжаюць яе надыход. Трэба адзначыць, што гэтаму прыгожаму старадаўняму абраду прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і захаваўся ён толькі ў нашым раёне.  

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

Пашанцавала мне пабываць ў вёсцы Тонеж і ў гэтым годзе. Прыехалі мы рана, таму быў час пагаманіць з жанчынамі старэйшага ўзросту, сапраўднымі носьбітамі фальклору. А яны — такія гаваркія, жыццярадасныя, усе па-святочнаму апранутыя — ў прыгожых хустках з яркімі кветкамі, у адзенні, вышытым сваімі рукамі, усе з вялікім задавальненнем распавядалі пра “Чырачку”. Ды і не кожны дзень з’язджаецца ў вёску столькі журналістаў, фотакарэспандэнтаў, фалькларыстаў!

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

— А як раней спраўлялі “Чырачку”? — пытаю ў жанчан.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

— Гэты абрад перадаваўся з пакалення ў пакаленне, нам — ад нашых бабуль, мам, цяпер ад нас — моладзі.  У пасляваенны час не такі дастатак быў, як цяпер. Памятаем, маці гатавала боршч, кашу, пякла пампушкі. Мы, дзеці, забіраліся на стог сена або на якую-небудзь хатнюю прыбудову (бліжэй да сонейка!) і гучна спявалі — так вясну клікалі. Вельмі чакалі гэтага свята! — гавораць яны, дапаўняючы адна адну. — Нашы старэйшыя ўдзельніцы — Галіна Паўлаўна Акуліч, Галіна Трафімаўна Прыбалавец і Надзея Аўрамаўна Акуліч нядужыя ўжо, прыйсці на гару не змогуць, але гасцей вельмі чакаюць, у печы страў нагатавалі, каб іх пачаставаць!

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

— А навошта дзяўчаты і жанчыны спяшаюцца ў гэты дзень ўмыцца талаю вадзіцай, што капае са стрэх?

— Каб быць прыгожымі і здаровымі. І кароўку пояць талаю вадою, каб яна не хварэла і ў яе было добрае малако.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

Па традацыі пачаўся абрад з упрыгожвання елкі —  асноўнага атрыбута свята, сімвала роду. Лічылася, што рознакаляровых папяровых кветак на ёй павінна быць парная колькасць, каб усе дзяўчаты і хлопцы знайшлі сабе пару, нараджалі дзетак. Тады і ў вёскі будзе будучае. Елку паставілі ў гаршчочак з жытам — сімвалам сям’і. Лічылася: чым прыгажэй будзе елка — тым прыгажэй і вясна прыйдзе.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

А народ тым часам выходзіў на вуліцу, каб усім разам адправіцца на самае высокае месца — на Чарнычовы  горы, якія знаходзіліся на краю сяла.  Старэйшыя жыхары ехалі на вазах, а ўперадзе ішла моладзь: адзін хлопчык  з елкай у руках, другі — з пудзілам Зімы ў выглядзе раставой лялькі, дзяўчаты-прыгажуні ў яркіх хустках. Па дарозе жанчыны так спявалі песні-вяснянкі, што чуваць было аж на ўсё наваколле. Людзям, каго сустракалі на вуліцы, раздавалі печыва ў выглядзе птушкі, запрашалі на горкі разам сустракаць вясну, жадалі усім здароўя, шчасця  і дастатку.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

На горцы свята прадоўжылася. Елку замацавалі на самым высокім дубе, каб яна была бліжэй да сонейка. Тады да яе прыляцяць птушкі і прынясуць на сваіх крылах вясну-красну. Усе разам гукалі вясну: “Агу, вясна, агу, красна, што ты нам прынесла? Гаршчок масла, гаршчок сыру. Старым бабам па кіёчку, малым дзеткам — па яечку”, спявалі “Чырачку”, іншыя песні, вадзілі карагоды, ладзілі гульні. Тут жа распалілі вогнішча і спалілі на ім пудзіла Зімы. Усе танчылі, скакалі, жартавалі. Трэба было бачыць, як і старыя, і маладыя весела качаліся з пагоркаў! Старэйшыя жанчыны казалі: “Хто скаціўся з гары, той будзе здаровым увесь год”. А як прыемна было ўсім разам частавацца на свежым паветры рознымі смачнымі стравамі, якія прыгатавалі ў печы гаспадыні. З задавальненнем усе адведалі прасяной кашы з горшчыка, бліноў са шкваркамі, яешні, дранікаў, пампушак.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

Дзень выдаўся халодны, ветраны, але ад такой весялосці, усмешак, дабрыні і шчодрасці таняжан стала так цёпла і радасна на душы, а на шэрым небе нечаканя з’явілася сонейка і зайграла сваімі промнямі на тварах людзей. Прырода на вачах абуджалася ад зімовага сну.

обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник обряд, чырачка, тонеж, лельчицкий район, праздник

— Зусім скора прыйдзе вясна, бо яе пах ужо адчуваецца… — падумала ў той час.

Ды ці магло ж быць інакш!..

Тэкст  і фота Святланы ЛІПСКАЙ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Like
Like Love Haha Wow Sad Angry

Добавить комментарий

Войти с помощью: